Аляксандар Антоні Сапега
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Антоні Сапега (3 верасьня 1773, Страсбург, Францыя — 8 верасьня 1812, Дзярэчын) — навуковец, дасьледнік, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай. Кавалер Залатога арла Ганаровага легіёну.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Юзэфа (1737—1792), крайчага вялікага літоўскага, і Тэафілі зь Ябланоўскіх(pl) (1743—1816). Дзяцінства правёў у Францыі, куды сям’я пераехала па паразе Барскай канфэдэрацыі. З 1777 году жыў у цёткі Ганны Ябланоўскай з Сапегаў (1728—1800) на Падляшшы (Сямяцічы, Коцк), дзе атрымаў хатнюю адукацыю і зацікавіўся навукай.

У 1792 годзе пазнаёміўся са Станіславам Сташыцам, разам зь якім пачаў цікавіцца геалёгіяй усходняй часткі Рэчы Паспалатіай. Улетку 1794 году разам з Замойскімі, сваякамі жонкі, выехаў у Вену. Там завязаў кантакты зь Юзэфам Максымільянам Асалінскім.
У 1800 годзе з рэкамэндацыі С. Сташыца стаў сябрам варшаўскага Таварыства аматараў навук(pl). Ажыцьцявіў мінэралягічныя экспэдыцыі ў Польшчы і Літве, а таксама ў Альпы, на Балканы і Валынь. Аўтар працы «Мінэралёгія» (1800—1801), падручніка з неарганічнай хіміі (1801—1802), нарысу з крышталяграфіі. Падарожнічаў па Адрыятычным узьбярэжжы, вывучаў этнаграфію славенцаў, харватаў, басьнійцаў, герцагавінцаў. Вынікі дасьледаваньняў апублікаваў у выглядзе лістоў да Ж.-Э. Жылібэра «Падарожжа ў славянскіх краінах у 1802 і 1803 гадоў» (Уроцлаў, 1811, пад псэўданімам X***S***").

У 1804 годзе ўзышоў на гару Мон-Сэні (~3000 м)[3], стаўшыся такім чынам першым беларускім альпіністам. 13 ліпеня паведаміў пра гэты факт на паседжаньні Ліёнскай акадэміі навук(fr)[4].
У 1807 годзе зладзіў знаходжаньне Напалеона ў Варшаве, стаў афіцэрам яго гвардыі, камэргерам. Браў удзел у аблозе Гданьску (1807 год), па чым зіму правёў у Парыжы, пры двары Напалеона. У 1808—1809 гадох займаўся навуковымі дасьледаваньнямі ў Францыі, потым пад выглядам дасьледаваньняў вывучаў настроі насельніцтва на анэксаваных Расеяй землях Рэчы Паспалітай(pl), дасылаючы Напалеону адпаведныя рапарты. Стварыў агентурную сетку францускай выведкі на забраных тэрыторыях. 1 ліпеня 1812 году ўвайшоў у склад Часовага ўраду Вялікага Княства Літоўскага і ўзначаліў вайсковы аддзел, але хутка выйшаў з ураду з прычыны непаразуменьняў з генэрал-губэрнатарам ВКЛ Д. ван Гагендорпам, які непрыхільна ставіўся да літвінаў.
У 1794 годзе ажаніўся з Ганнай (1780—1859), дачкой канцлера вялікага кароннага і ардыната замойскага Андрэя Замойскага (1716—1792) і Канстанцыі Чартарыйскай (1778—1837). У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Ганна Соф'я (1799—1864), жонка з 1817 году князя Адама Ежы Чартарыйскага (1770—1861)
- Леў (пам. да 1801)
- Леў Людвік (1802—1878)
Памёр 8 верасьня 1812 году па ўкусе кнура, ад якога пачалося заражэньне і гангрэна. Гэта, а таксама ранейшае захворваньне і агульнае аслабленьне арганізму і сталіся прычынай сьмерці.
Remove ads
Галерэя
- Іканаграфія Аляксандра Антонія Сапегі
- З маці. A. Gore, 1775 г.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- Невядомы мастак, XIX ст.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads