Аляксандар Бычанок

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандар Віктаравіч Бычанок (нарадзіўся 30 траўня 1985 году, Магілёў, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. У 2011 годзе правёў 5 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[3].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец СДЮШАР-7 гораду Магілёва.

Прафэсійную кар’еру пачаў у магілёўскім «Дняпры» ў 2002 годзе. Пасьля чатырох сэзонаў у камандзе вырашыўся на пераход у салігорскі «Шахцёр», аднак праз тры гады вярнуўся назад. У 2010 годзе правёў 7 матчаў за «Дняпро» ў кваліфікацыі розыгрышу Лігі Эўропы. 23 сьнежня 2010 году заключыў трохгадовае пагадненьне зь менскім «Дынама»[4]. У сэзоне 2011 году быў трывалым гульцом асноўнага складу, а ў пачатку 2012 году пачаў радзей зьяўляцца на полі.

У ліпені 2012 году быў аддадзены ў арэнду казахстанскаму «Кайрату» да канца сэзону 2012 году[5]. У лістападзе 2012 году вярнуўся ў менскае «Дынама»[6]. Па вяртаньні з арэнды звычайна выходзіў толькі на замену, але з чэрвеня 2013 году, пры новым галоўным трэнэры Робэрце Маасканце, здолеў замацавацца ў асноўным складзе, дзе пачаў выкарыстоўвацца як флянгавы паўабаронца (да гэтага звычайна гуляў у апорнай зоне).

У студзені 2014 году перайшоў у «Гомель»[7]. У складзе «Гомля» спачатку выкарыстоўваўся як атакуючы паўабаронца, але пазьней быў пераведзены ў апорную зону, часам гуляў у якасьці флянгавага абаронцы. Па заканчэньні кантракта ў сьнежні 2014 году пакінуў клюб[8]. У красавіку 2015 году падпісаў кантракт зь летувіскім клюбам «Трокі»[9]. У студзені 2018 году перайшоў у клюб «Іслач»[10], якому двойчы дапамог стаць срэбраным прызэрам чэмпіянату Летувы. У студзені 2018 году трэнаваўся зь «Іслаччу» і ў выніку падпісаў кантракт з клюбам[11]. Быў адным з асноўных гульцоў, спачатку звычайна зьяўляўся ў пачатковым складзе, а пазьней часьцей выходзіў на замену. У красавіку 2019 году не гуляў праз траўмы, а па акрыяньні чаргаваў выхады ў першай адзінаццатцы і на замену. У лістападзе 2019 году падоўжыў кантракт зь «Іслаччу»[12]. У 2020 годзе пачаў часьцей выходзіць на замену. Пасьля сканчэньня гульнявой кар’еры заняў пасаду спартовага дырэктара «Іслачы»[13].

Міжнародная

У 2011 годзе выклікаўся ў нацыянальную і алімпійскую зборныя Беларусі.

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads