Аляксандар Корвін-Гасеўскі
(пам. 1639) ваявода смаленскі, пісар польны літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Корвін-Гасеўскі (каля 1575 — красавік 1639) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Рэфэрэндар (1610—1625) і пісар вялікі літоўскі (1615—1625), ваявода смаленскі (з 1625).
Быў старостам маркаўскім, купіскім, пуньскім і вяліскім (з 1600).
Remove ads
Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Корвін-Гасеўскіх гербу «Сьлепаўрон», сын Яна.
Займаў некалькі высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку рэгента дзяржаўнай канцылярыі пры Льву Сапегу (1596). У 1599 і 1600 быў паслом у Маскву. У 1606 быў паслом да Дзьмітрыя Самазванца I, схоплены ў часе зрынаньня апошняга ў Маскве, вызвалены ў 1608.
Супольна зь Львом Сапегам быў ініцыятарам інтэрвэнцыі ў Маскву, браў удзел у аблозе Смаленску (1610). З лістапада 1610 дп студзеня 1612 г. зьяўляўся камэндантам гарнізона Рэчы Паспалітай і цара Ўладзіслава Вазы на Крамлі. 22 чэрвеня 1611 г. справакаваў забойства І. Ляпунова і развал першага расейскага апалчэньня. Атрымаў узнагароду за службу ў складзе Сталічнай канфэдэрацыі. У 1612—1615 разам з войскам ВКЛ адказваў за абарону Белай і Смаленска. У 1617—1618 удзельнічаў у другой выправе каралевіча Ўладзіслава на Маскву, у 1621—1622 у вайне з швэдамі за Інфлянты. У 1630 атрымаў урад пісара польнага.
У 1613 быў абраны маршалкам вальнага сойму ў Варшаве.[2]
Заснаваў езуіцкія калегіюмы ў Смаленску і Віцебску, кляштар у Берасьці (у ім прыняла манаства ягоная дачка Ганна).
У шлюбе з Эвай Пац меў 4 сыноў і 3 дачок[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads