Аляксандар Грыцанаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандар Аляксеевіч Грыцанаў (1958—2011) — філёзаф. Кандыдат філязофскіх навук (1983), дацэнт (1988). Быў галоўным рэдактарам і складальнікам найбуйнейшага ў СНД міжнароднага праекту «Гуманітарная энцыкляпэдыя» Менскай філязофскай школы, у рамках якога апублікаваныя: «Найноўшы філязофскі слоўнік» (1999 і 2001), «Сусьветная энцыкляпэдыя. Філязофія» (2001), «Сусьветная энцыкляпэдыя. Філязофія. ХХ стагодзьдзе» (2002), энцыклапэдыі «Постмадэрнізм» (2001), «Гісторыя філязофіі» (2002), «Эзатэрызм» (2002), «Сацыялёгія» (2003).

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў філязофскае аддзяленьне гістарычнага факультэту БДУ (1980). У 1983 скончыў асьпірантуру катэдры філязофіі БДУ і абараніў дысэртацыю на сушуканьне ступені кандыдата філязофскіх навук на тэму «Крытычны аналіз канцэпцыяў „сярэдняй клясы“», стаўшы наймаладзейшым кандыдатам філазофскіх навук у СССР у 24 гады. У 1983—1988 — выкладнік, у 1988—1996 — дацэнт БДУ. У 1987—1989 вёў «Філязофскія чацвяргі» (разам з «Сучасьнікам», які ўзначальваў Л. Крывіцкі) — першы палітычны дыскусійны клюб у Менску. У 1996—1999 — дацэнт і загаднік катэдры сацыяльных і гуманітарных дысцыплінаў Усходне-Эўрапейскага недзяржаўнага інстытуту бізнэсу і права (Менск). У 1998—2001 — навуковы рэдактар-кансультант ТАА «Інвэст-сэрвіс». З 2001 — дацэнт катэдры філязофіі, сацыялёгіі і экалёгіі Міжнароднага дзяржаўнага ўнівэрсітэта імя А. Дз. Сахарава (Менск).

Выкладаў філязофскія і сацыялягічныя дысцыпліны. З 1989 чытаў лекцыі і курсы па псыхааналітычнай культуралёгіі і філязофіі ў ВНУ. Прымаў удзел у распрацоўцы канцэпцыі сацыялягічнага псыхааналізу — галіны веды і міждысцыплінарнага плюралістычнага напрамку сацыяльнай думкі, які прымае ў якасьці перадумовы дасьледаваньні і тлумачэньні сацыяльных зьяваў і працэсаў, дзеяньне і ўзаемадзеяньне грамадзкіх, групавых і індывідуальных псыхічных чыньнікаў.

Аўтар больш за 1500 навуковых артыкулаў па філязофіі, сацыялёгіі, гісторыі, паліталёгіі, культуралёгіі, псыхалёгіі і псыхааналізе[1].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads