Аляксандар Гіляры Палубінскі

(1626—1679) маршалак вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Гіляры Палубінскі
Remove ads

Алякса́ндар Гіля́ры Палубі́нскі (6 жніўня 1627 — 3 лістапада 1679) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі вялікі літоўскі (1654), пісар польны літоўскі (1654—1668), староста генэральны жамойцкі (1669—1670), маршалак вялікі літоўскі (з 1669).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Валодаў Дзярэчынам, Глускам, Рудобелкай, Зьдзецелам, Горамі Вялікімі, Горкамі. Адміністратар Берасьцейскай эканоміі1655), трымаў Бабруйскае1668), Ваўкавыскае і Слонімскае староствы.

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Радавод Палубінскіх, 1675 г.

З княскага роду Палубінскіх гербу ўласнага, сын Канстантына, ваяводы парнаўскага, і Соф’і з Сапегаў. Навучаўся ў Віленскай і Замойскай акадэміях, а таксама ў Кракаве, Галяндыі, Францыі.

3 1646 неаднаразова абіраўся паслом на соймы. Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, пачынаючы з падкаморыя слонімскага (16501654),

Вызначыўся ў вайне супраць украінскіх казакоў, пад камандай Я. Радзівіла браў удзел ва ўзяцьці Мазыра (люты 1649), у Лоеўскай бітве (1649), бітве пад Белай Царквой (23 верасьня 1651).

На чале кавалерыйскіх харугваў удзельнічаў у асноўных ваенных дзеяньнях вайны Маскоўская дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667): у бітвах пад Шкловам (12 жніўня 1654) і Шапялевічамі (24 жніўня 1654), аблозе Магілёва ў пачатку 1655; у баях супраць швэдаў у Каралеўстве Польскім, у вызваленьні Менску ў лістападзе 1658 і інш. У 16591660 ваяваў у Інфлянтах. У складзе дывізіі П. Я. Сапегі браў удзел у Палонкаўскай бітве (1660), аблозе Барысава, вызваленьні Шклова і Воршы, бітве на рацэ Бася з войскам Ю. Далгарукага, Нушліцкай бітве (1661)[3].

Па абдыкацыі Яна Казімера (1668) і сьмерці Міхала Вішнявецкага (1673) выступаў за абраньне каралём і вялікім князем маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча[3].

У 1646 атрымаў каралеўскі прывілей на правядзеньне ў Глуску аднаго кірмашу на рок працягласьцю тыдзень. Па разбурэньні места атрадам казакоў Івана Залатарэнкі (1655) фактычна ўзьвёў новую фартэцыю зь дзьвюма мураванымі вежамі, землянымі валамі, пяцьцю бастыёнамі і ровам, запоўненым вадой; фундаваў Глускі бэрнардынскі кляштар (1662). У 1670-я пад патранатам А. Г. Палубінскага ў Глуску працаваў знакаміты гравёр таго часу Аляксандар Тарасевіч, пра што сьведчыць надпіс на адной зь ягоных гравюраў[4].

Першы шлюб з Сузаннай Храптовіч быў бязьдзетным, у 1652 ажаніўся з Соф’яй Канстанцыяй Валадковіч, зь якой меў сыноў Дамініка Яна Міхала (памёр у 1683) і Крыштапа Канстантына (памёр у 1685), а таксама дачок Ганну Мар’яну і Ізабэлу Алену.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads