Аляксандар Какорын

расейскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Какорын
Remove ads

Алякса́ндар Како́рын (па-расейску: Александр Кокорин; нар. 19 сакавіка 1991 году, Валуйкі, СССР) — расейскі футбаліст, нападнік кіпрскага клюбу «Арыс» і нацыянальнай зборнай Расеі. У кастрычніку 2018 году быў арыштаваны паводле абвінавачваньня ў нападзе на чалавека. Пазьней гулец быў прызнаны вінаватым, праз што правёў у турме прыкладна год[3][4].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Перад сэзонам 2008 году Аляксандар падпісаў трохгадовы кантракт з маскоўскім «Дынама». Клюб адчуваў цяжкасьці з нападнікамі, у выніку чаго 17-гадовы Какорын дэбютаваў у расейскай Прэм’ер-лізе ў матчы 24-га тура супраць «Сатурну» й забіў гол у матчы, які скончыўся на карысьць дынамаўцаў зь лікам 2:1[5], стаўшы самым маладым аўтарам гола ў тым чэмпіянаце.

3 ліпеня 2013 году на сходзе дырэктароў «Дынама» Какорын сказаў, што жадае працягнуць кар’еру ў «Анжы»[6]. Сума адчэпных склала 19 млн эўра. 10 ліпеня афіцыйны сайт «Анжы» абвесьціў, што Аляксандар далучыцца да каманды ў найбліжэйшыя дні[7]. 16 жніўня 2013 году Какорын вярнуўся ў «Дынама», гэтак і не згуляўшы за «Анжы» ніводнага матчу. Разам зь ім «Дынама» папоўнілі Ігар Дзянісаў і Юры Жыркоў.

Міжнародная

У кастрычніку 2011 году сваёй добрай гульнёй Какорын заслужыў выклік у нацыянальную зборную Расеі на таварыскі матч супраць зборнай Грэцыі, у якім адбыўся ягоны дэбют за зборную.

Remove ads

Дасягненьні

«Зэніт»:

«Арыс»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads