Белгародзкая вобласьць

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Белгародзкая вобласьць
Remove ads

Белгаро́дзкая во́бласьць (па-расейску: Белгородская область) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Белгарад. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Курскай і Варонескай абласьцямі, а таксама з Луганскай, Харкаўскай і Сумской абласьцямі Ўкраіны. Утворана як вобласьць РСФСР 6 студзеня 1954 году.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча вобласьці складае 27,1 тысячы км², працягласьць з поўначы на ​​поўдзень складае каля 190 км, з захаду на ўсход — каля 270 км. Вобласьць разьмешчана на паўднёва-заходніх і паўднёвых схілах Сярэднярускага ўзвышша ў басэйнах рэк Дняпра й Дону, у лесастэпавай зоне на прыпаднятай ўзгорыстай раўніне зь сярэдняй вышынёй над узроўнем мора 200 м. Самы высокі пункт 277 м над узроўнем мора знаходзіцца ў Прохараўскім раёне. Тэрыторыя парэзана логамі й ярамі, па якіх раскіданы дубровы.

Карысныя выкапні

У вобласьці засяроджана больш за 40 адсоткаў разьведаных запасаў жалезных руд краіны. Радовішчы прымеркаваны да Курскай магнітнай анамаліі. Выяўлены й у рознай ступені разьведаны буйныя радовішчы баксітаў, апатытаў, мінэральных падземных вод, шматлікія радовішчы будаўнічых матэрыялаў. Вядомыя праявы золата, графіту й рэдкіх мэталаў. Маюцца геаграфічныя перадумовы для выяўленьня плятыны, вуглевадароднай сыравіны й іншых карысных выкапняў.

Гідраграфія

Вобласьць адносіцца да ліку малаводных. Рэкамі, азёрамі, балотамі занята каля 1% ейнай тэрыторыі. Тут працякае больш за 480 малых рэкаў і ручаёў.

Remove ads

Гісторыя

У гады Кіеўскай Русі гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства. Мангола-татарскае нашэсьце прывяло да запусьценьня краю. Затым Белгародчыну пачало асвойваць Вялікае Княства Літоўскае. З 1500 году рэгіён ў складзе Расеі.

На мяжы XVI—XVII стагодзьдзяў для надзейнай аховы расейскіх уладаньняў была збудаваная суцэльная лінія ваенных умацаваньняў — Белгародзкая абарончая рыса, якая працягнулася амаль на 800 кілямэтраў. Белгарад стаў ваенна-адміністрацыйным цэнтрам, у якім стаяў Вялікі Белгародзкі полк. У XVI стагодзьдзі на тэрыторыі вобласьці на берагах ракі Аскол разьмяшчалася крэпасьць, пазьней пераўтвораная ў Валуйскі праваслаўны манастыр. За подзьвігі ў бітве пад Палтавай Пётар I дараваў воінам Вялікага Белгародзкага палка сьцяг.

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складае 1 532 670 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 56,5 чал/км². Найбуйнейшай нацыянальнай групай ёсьць расейцы (94,4%), другой паводле велічыні ёсьць украінцы (2,8%).

Эканоміка

Белгародзкая вобласьць — высокаразьвіты індустрыяльна-аграрны рэгіён, эканоміка якога абапіраецца на калясальныя багацьці нетраў і ўнікальныя чарназёмы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads