Аляксандар Кержакоў

расейскі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Кержакоў
Remove ads

Аляксандар Кержакоў (па-расейску: Александр Кержаков; нар. 27 лістапада 1982 году, Кінгісеп, Расея) — расейскі футбаліст, нападнік. У 2002—2015 гадах выступаў за нацыянальную зборную Расеі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пасьля заканчэньня СДЮШАР «Зэніт» Аляксандар пачаў выступаць за аматарскую каманду «Сьветагорац» з гораду Сьветагорск. У канцы 2000 году паводле рэкамэндацыі Казачэнкі галоўны трэнэр «Зэніта» Юры Марозаў запрасіў Кержакова ў «Зэніт». У новым клюбе Кержакоў дэбютаваў 10 сакавіка 2001 году ў матчы 1 туру чэмпіянату Расеі супраць «Ротару» ў Валгаградзе, выйшаў у асноўным складзе і адыграў усю гульню. Амаль адразу атрымаў месца ў асноўным складзе каманды.

28 сьнежня 2006 году Кержакоў падпісаў кантракт з гішпанскім клюбам «Сэвільля» на 5,5 году. Сума трансфэру склала 5 млн эўра[4]. Партнэрамі Аляксандра па нападзе сталі Луіс Фабіяна й Фрэдэрык Канутэ, аднак гульцу не заўсёды знаходзілася месца ў складзе. У 2008 годзе Кержакоў вярнуўся ў Расею ў маскоўскае «Дынама», якое ўзначальваў Андрэй Кобелеў, зь якім ён разам выступаў за «Зэніт» у 2001 годзе.

16 студзеня 2010 году Кержакоў вярнуўся ў «Зэніт»[5], падпісаўшы кантракт на 4 гады[6]. Сума трансфэру склала 6,5 млн эўра.

Міжнародная

У 2002 годзе Алег Раманцаў запрасіў 19-гадовага Кержакова ў зборную Расеі. Дэбют футбаліста ў нацыянальнай камандзе адбыўся ў таварыскім матчы сцпраць зборнай Эстоніі ў Таліне 27 сакавіка 2002 году.

Remove ads

Дасягненьні

Зэніт:

Сэвільля:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads