Аляксандар Кобец
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Кобец (нар. 11 чэрвеня 1981 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец салігорскай ДЮСШ. Кар’еру пачынаў у Другой лізе ў складзе клюбу «Старыя Дарогі». Пазьней шэсьць гадоў гуляў за барысаўскі БАТЭ, зь якім двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. Потым гуляў за «Гомель» і «Віцебск». У студзені 2011 году падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам», дзе стала выступаў у асноўным складзе.
У сакавіку 2013 году перайшоў у мазырскую «Славію»[2]. Спачатку не трапляў у аснову і толькі зрэдку выходзіў на замену. У канцы сэзону, аднак, пачаў зьяўляцца ў пачатковым складзе каманды, але паводле вынікаў сэзону каманду не захавала месца ў Найвышэйшай лізе.
Па заканчэньні сэзону 2013 году пакінуў «Славію», але перад пачаткам новага сэзону вярнуўся ў ейны склад і стаў адным зь лідэраў клюбу ў Першай лізе. У выніку дапамог клюбу вярнуцца ў элітны дывізіён. Сэзон 2015 году пачаў, выходзячы на замену, але неўзабаве замацаваўся ў першай адзінаццатцы мазырчукоў. У сэзоне 2016 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, і па заканчэньні сэзону пакінуў каманду[3] і завяршыў кар’еру.
Міжнародная
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads