Аляксандар Ласякін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Міхайлавіч Ласякін (нар. 21 ліпеня 1957, в. Новая Беліца, Беліцкі сельсавет, Сеньненскі раён, Віцебская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі палітык і дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Віцебскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут на настаўніка матэматыкі, Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Пятра Машэрава на юрыста.
Працаваў дырэктарам Глебаўскай васьмігадовай школы Сеньненскага раёну, першым сакратаром Сеньненскага райкама ЛКСМБ, загадчыкам аддзела прапаганды й культурна-масавай работы Віцебскага абкама ЛКСМБ. Займаў пасаду дырэктара ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналягічны каледж».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканьня. У 2016 годзе ўвайшоў у склад Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь[1].
Remove ads
Узнагароды
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаў
2 кастрычніка 2020 году Ласякін трапіў у Чорны сьпіс Эўразьвязу[3][4]. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў было адзначана, што Ласякін як чалец ЦВК нясе адказнасьць за парушэньне правілаў выбарчага працэсу падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году: невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці ды празрыстасьці й фальсыфікацыю іхніх вынікаў[5]. Разам з калегамі па ЦВК Ласякін, у прыватнасьці, на фальшывых падставах арганізаваў нядопуск некаторых кандыдатаў ад апазыцыі(be) й увёў непрапарцыйныя абмежаваньні для назіральнікаў на выбарчых участках, а таксама забясьпечыў прадузяты склад выбарчых камісіяў, якія знаходзіліся пад наглядам ЦВК[5]. 20 лістапада да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна[6]. Акрамя таго, Ласякіна ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[7][8], Канада[9], Швайцарыя[10][11][12].
21 чэрвеня 2021 году Ласякін таксама быў унесены ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[13][14].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads