Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт

дзяржаўная вну ў Віцебску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Remove ads

Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Пятра Машэрава (ВДУ імя Машэрава) — вышэйшая навучальная ўстанова Віцебска, заснаваная ў 1910 годзе. Навучаньне дзённае і завочнае. Асьпірантура з 1991 году. Мае навукова-дасьледніцкую лябараторыю па біялёгіі Беларускага Паазер’я, батанічны сад і музэй. Выдае «Весьнік Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту»[1]. У 1973 годзе пабудаваны новы корпус пэдагагічнага інстытуту (архітэктары Ўладзімер Зубкоў, З. Конаш)[2].

Хуткія факты Дэвіз, Дэвіз па-беларуску ...
Remove ads
Remove ads

Факультэты

  • Беларускай філялёгіі і літаратуры (да 1994 г. — беларускай мовы і літаратуры, да 2001 г. — беларускай філялёгіі і гісторыі). Заснаваны ў 1992 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе на Маскоўскім праспэкце, д. 33. Рыхтуе мовазнаўцаў і рэдактараў. У тым ліку рыхтуе магістраў мовазнаўства. Мае 2 катэдры: 1) беларускага мовазнаўства, 2) беларускай літаратуры.
  • Біялягічны. Заснаваны ў 1910 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае біёлягаў, географаў, хімікаў і эколягаў. Таксама рыхтуе магістраў біялёгіі. Мае 6 катэдраў: 1) анатоміі і фізыялёгіі, 2) батанікі, 3) геаграфіі, 4) заалёгіі, 5) хіміі, 6) экалёгіі і аховы прыроды.
  • Гістарычны (да 1955 г. — сацыяльна-гістарычны). Заснаваны ў 1910 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае бібліятэкараў, гісторыкаў і турыстычных мэнэджараў. Мае 4 катэдры: 1) гісторыі Беларусі, 2) усеагульнай гісторыі і сусьветнай культуры, 3) філязофіі, 4) эканамічнай тэорыі.
  • Матэматычны (да 1976 г. — фізыка-матэматычны). Заснаваны ў 1921 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае вэб-дызайнэраў, інфарматыкаў, матэматыкаў і праграмістаў. Таксама рыхтуе магістраў. Мае 4 катэдры: 1) альгебры і мэтодыкі выкладаньня матэматыкі, 2) геамэтрыі і матэматычнага аналізу, 3) дастасоўнай матэматыкі і мэханікі, 4) інфарматыкі і інфармацыйных тэхналёгіяў.
  • Мастацка-графічны. Заснаваны 1 верасьня 1959 году. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае дызайнэраў і мастакоў. Таксама рыхтуе магістраў. Мае 4 катэдры: 1) выяўленчага мастацтва, 2) дызайну, 3) дэкаратыўна-дастасоўнага мастацтва і тэхнічнай графікі, 4) пэдагогікі.
  • Пэдагагічны. Заснаваны ў 1910 годзе. Месьціцца на вул. Чэхава, д. 44. Выпускае алігафрэнапэдагогаў, выхавальнікаў і музыкаў. Таксама рыхтуе магістраў. Мае 4 катэдры: 1) дашкольнай і пачатковай адукацыі, 2) карэкцыйнай працы, 3) музыкі, 4) псыхалёгіі.
  • Сацыяльнай пэдагогікі і псыхалёгіі (да верасьня 1997 г. — дашкольнага выхаваньня). Заснаваны 1 верасьня 1991 году. Месьціцца на вул. Чапаева, д. 30. Рыхтуе псыхолягаў, пэдагогаў і эканамістаў. Таксама рыхтуе магістраў. Мае 2 катэдры: 1) дастасоўнай псыхалёгіі, 2) грамадзка-пэдагагічнай працы.
  • Фізычнай культуры і спорту. Заснаваны ў 1978 годзе. Месьціцца на вул. Чапаева, д. 30. Выпускае выкладнікаў фізкультуры і спартовых трэнэраў. Таксама рыхтуе магістраў пэдагогікі. Мае 5 катэдраў: 1) лекавай фізкультуры і спартовай мэдыцыны, 2) лёгкай атлетыкі і лыжнага спорту, 3) спартовых гульняў і гімнастыкі, 4) тэорыі і мэтодыкі фізычнай культуры і спорту; 5) фізычнага выхаваньня і спорту.
  • Фізычны. Заснаваны ў 1976 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае інжынэраў і радыёфізыкаў. Таксама рыхтуе магістраў. Мае 3 катэдры: 1) агульнай фізыкі і астраноміі, 2) інжынэрнай фізыкі, 3) тэарэтычнай фізыкі.
  • Філялягічны. Заснаваны ў кастрычніку 1977 году. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае мовазнаўцаў, перакладнікаў і рэдактараў. Таксама рыхтуе магістраў. Мае 5 катэдраў: 1) агульнага і расейскага мовазнаўства, 2) ангельскай філялёгіі, 3) замежных моваў, 4) літаратуры, 5) нямецкай філялёгіі.
  • Юрыдычны. Заснаваны 26 кастрычніка 1998 году. Месьціцца на вул. Фрунзэ, д. 77. Рыхтуе адвакатаў, мытнікаў, натарыюсаў, праваахоўнікаў, пракурораў і судзьдзяў. Мае 3 катэдры: 1) гісторыі і тэорыі права, 2) крымінальнага права і крымінальнага працэсу, 3) цывільнага права і цывільнага працэсу.
Remove ads

Рэктары

  • Клаўдый Ціхаміраў (1910 —)
  • Л.С. Калецкі (1944—1945)
  • Е.К. Матлін (1945—1955)
  • П.Ф. Грук (1955—1959),
  • П.Е. Цярэнцьеў (1959—1963)
  • Андрэй Гарбачоў (1963 —)
  • Віктар Вінаградаў (1978—1997)
  • Аркадзь Русецкі (1997—2009)
  • Аляксандар Саладкоў (2009—2013)
  • Аляксей Ягораў (2014—2020)
  • Валянціна Багатырова (з 2020)

Выпускнікі

Выкладчыкі

  • Вольга Акімава (1883—1969) — альгалягіня
  • Уладзімер Голубеў — астраном
  • Анатоль Дарафееў (1941—2010) — заоляг
  • Алена Жукава — пэдагогіца ў галіне тэхнічнай графікі
  • Анатоль Канапелька (1939—2002) — паэт і загаднік катэдры беларускай літаратуры
  • Аляксандар Карпан — мастак
  • Ігар Курбатаў (1905—1969) — загаднік катэдры арганічнай і біялягічнай хіміі ў 1939—1941 гг.
  • Валянціна Маслава — мовазнаўца
  • Леанід Ніканаў (1872—1952) — загаднік катэдры батанікі (з 1941 г.)[3]
  • Уладзімер Папковіч — пісьменьнік і перакладнік, загаднік катэдры нямецкай літаратуры
  • Вольга Русілка — паэтка і загадніца катэдры беларускай літаратуры
  • Іван Сталяроў — мастак
  • Міхась Цыбульскі — мастацтвазнавец
Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads