Аляксандар Ляказэт
францускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Ляказэ́т (па-француску: Alexandre Lacazette; нар. 28 траўня 1991 году, Ліён, Францыя) — францускі футбаліст, нападнік саудаўскага клюбу «Нэом». Раней бараніў колеры нацыянальнай зборнай Францыі. Можа згуляць на пазыцыі адцягнутага нападніка ці атакуючага паўабронцы.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Аляксандар Ляказэт знаходзіўся ў сыстэме юнацкіх камандаў «Ліёну» з 12-гадовага ўзросту. За асноўны склад дэбютаваў 5 траўня 2010 году ў матчы супраць «Асэру»[3]. 30 кастрычніка 2010 году забіў свой першы гол за «Алімпік» у матчы 11-га туру чэмпіянату супраць «Сашо». У Лізе чэмпіёнаў Ляказэт дэбютаваў 2 лістапада 2010 году ў выязным матчы супраць «Бэнфікі», выйшаўшы на замену на 71-й хвіліне пры ліку 4:0 на карысьць гаспадароў, форвард запісаў на свой рахунак дзьве галявыя перадачы.
Пасьпяховая гульня Аляксандра прыцягнула ўвагу функцыянэраў італьянскага клюбу «Рома»[4]. Прагрэсуючы, Ляказэт стаўся найлепшым бамбардзірам францускай Лігі 1 і здабыў тытул гульца году ў сэзоне 2014—2015 гадоў. У 2017 годзе быў набыты ангельскім клюбам «Арсэнал» за сплату ў 53 млн эўра[5]. У Ангельшчыне здабыў кубак краіны і дайшоў да фіналу Лігі Эўропы 2019 году. У 2022 годзе нападнік павярнуўся ў родны Ліён, склаўшы трохгадовую ўгоду з клюбам. Пасьля 5 сэзонаў адсутнасьці забіў свой першы гол у дэбютным матчы сэзону 2022—2023 гадоў супраць «Аячча» з пэнальці і дапамог здабыць перамогу зь лікам 2:1[6].
Міжнародная
Ляказэт прыцягваўся да гульняў усіх юнацкіх і моладзевых зборных краіны. 23 траўня 2013 году Ляказэт атрымаў сваё першае запрашэньне ў нацыянальную зборную Францыі прад траўму Жэрэмі Мэнэза[7]. 5 чэрвеня ён дэбютаваў у складзе дружыны краю, калі зьявіўся на пляцоўцы на 58-й хвіліне матчы замест Аліўе Жыру ў матчы супраць зборнай Уругваю[8]. Гэты матч у Мантэвідэо скончыўся паразай французаў зь лікам 1:0.
Remove ads
Дасягненьні
«Алімпік»:
- Уладальнік Кубка Францыі: 2012
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2012
«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2020
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2017
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads