Жэрэмі Мэнэз
францускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жэрэмі Мэнэз (па-француску: Jérémy Ménez; нар. 7 траўня 1987 году, Лянжумо, Францыя) — францускі футбаліст. Раней выступаў за нацыянальную зборную Францыі. Нападнік, таксама можа гуляць на пазыцыі паўабаронцы.
Remove ads
Кар’ера
«Сашо»
Мэнэз пачынаў сваю кар’еру ў «Сашо». Першы кантракт з клюбам ён падпісаў у 16 гадоў. Дэбютаваў у Лізе 1 27 жніўня 2004 году, у матчы супраць «Аячча».
22 студзеня 2006 году Мэнэз заявіў пра сябе ў поўны голас, зрабіўшы хет-трык у матчы з «Бардо», стаўшы самым юным аўтарам хет-трыку за ўсю гісторыю францускай лігі. Неўзабаве ён быў прызнаны лепшым гульцом месяца. Дзякуючы выдатнай тэхніцы, маладога гульца параўноўвалі з Зыданам.
«Манака»
Сэзон 2006—2007 гадоў Мэнэз пачынаў ужо ў складзе «Манака». Кіраўніцтва «манэгаскаў» бачыла ў ім «новага» Людавіка Жулі. У гэтым жа годзе Мэнэз выклікаўся ў зборную Францыі й дэбютаваў у ейным складзе ў матчы супраць зборнай Шатляндыі. Неўзабаве гульцом зацікавіўся мілянскі «Інтэр», але клюбы не сышліся ў кошце гульца.
«Рома»
У канцы жніўня 2008 году Мэнэз перайшоў у «Рому». Свой першы гол за «Рому» Жэрэмі забіў 6 сьнежня 2008 году ў матчы супраць «К’ева».
«Пары Сэн-Жэрмэн»
25 ліпеня 2011 году падпісаў кантракт з клюбам «Пары Сэн-Жэрмэн» тэрмінам на 3 гады[5][6]. 6 жніўня 2011 году Мэнэз дэбютаваў за парыскі клюб у першым туры чэмпіянату, дзе псж трывала хатнюю паразу зь лікам 0:1 ад «Ляр’ену». На наступны тыдень Жэрэмі асыставаў Кевіну Гамэйро, які адкрыў лік у матчы супраць «Рэну» (1:1). 18 жніўня 2011 году француз узяў удзел у матчы Лігі Эўропы супраць люксэмбурскага клюбу «Дыфэрданж», дзе гулец забіў апошні гол каманды, якая перамагла зь лікам 4:0. Праз тры дні Жэрэмі зноўку асыставаў Гамэйро, а ПСЖ атрымаў перамогу ў гасьцёх зь лікам 2:1 у матчы супраць «Валянсьену». Першы гол у чэмпіянаце за ПСЖ забіў 28 жніўня 2011 году ў матчы трэцяга тура супраць «Тулюзы».
Пад кіраўніцтвам Антуана Камбуарэ і Карлё Анчэлёцьці Мэнэз быў гульцом асноўнага складу клюбу, рэгулярна ўдзельнічаючы ў матчах каманды. Аднак з сэзону 2012—2013 гадоў нападнік пачаў страчваць месца ў складзе, усё радзей зьяўляючыся на пляцоўцы.
«Мілян»
11 чэрвеня 2014 году гулец перайшоў у італьянскі клюб «Мілян», зь якім падпісаў 3-гадовы кантракт.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У 2010 годзе з прычыны дыскваліфікацыі некаторых гульцоў асновы дарослай зборнай быў выкліканы на матч з камандай Нарвэгіі, у той жа гульні ён дэбютаваў у складзе «трохкаляровых».
Дасягненьні
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Францыі: 2014
«Амэрыка»:
- Чэмпіён Мэксыкі: 2018(а)
- Уладальнік Кубка Мэксыкі: 2019(к)
- Уладальнік Супэркубка Мэксыкі: 2019
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads