Аляксандар Паўлоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Аляксе́евіч Паўло́ўскі (нар. 14 лютага 1950 году ў Маскоўскай вобласьці Расеі) — беларускі вайсковец (генэрал-лейтэнант) і дыплямат.
Remove ads
Жыцьцяпіс
У 1971 годзе скончыў Казанскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню, у 1978 годзе — Вайсковую акадэмію бранятанкавых войскаў, у 1996 — Вайсковую акадэмію Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў Расейскай Фэдэрацыі.
Да 5 ліпеня 1994 году камандзір 6-й гвардзейскай аддзельнай мэханізаванай брыгады 28-га армейскага корпуса[1]. У 1996—1997 гадах Начальнік Галоўнага ўпраўленьня пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь. У 1997—2007 гадах старшыня Дзяржаўнага камітэту пагранічных войскаў[2][3].
26 лютага 2008 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь ў Францыі, а таксама Пастаянным прадстаўніком пры ЮНЭСКО[4]. 10 ліпеня 2008 году стаў таксама амбасадарам у Гішпаніі й Партугаліі па сумяшчальніцтве[5].
12 жніўня 2003 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[6], а 25 лютага 2010 году — Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[7].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads