Аляксандар Рагоза
расейскі вайсковец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Фра́нцавіч Раго́за (1858, Віцебск, цяпер Беларусь — 1919, Адэса, цяпер Украіна) — расейскі генэрал ад інфантэрыі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і двараніна Віцебскай губэрні Франца Марцінавіча Рагозы, які быў вайскоўцам. Быў яго старэйшым сынам. У 1874 годзе скончыў Полацкую вайсковую гімназію[1] і паступіў у Міхайлаўскую артылерыйскую вучэльню ў Санкт-Пецярбургу. Патрапіў у 3-ю гвардзейскую грэнадэрскую артылерыйскую брыгаду. Удзельнічаў у расейска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў. За ўдзел у бітвах атрымаў ордэны сьвятой Ганны 4-й ступені, сьвятога Станіслава 3-й і 2-й ступеняў з мячамі і сьвятой Ганны 3-й ступені зь мячамі і бантам. У 1883 скончыў Мікалаеўскую акадэмію Генэральнага штабу. З 22 лістапада 1883 — старэйшы ад’ютант штабу 5-й пяхотнай дывізіі, з 11 студзеня 1888 — памагаты старэйшага ад’ютанту штабу Прыамурскай вайсковай акругі, з 1 ліпеня 1888 — старэйшы ад’ютант вайсковай канцылярыі пры вайсковым губэрнатарстве Прыморскай вобласьці. З 28 студзеня 1891 — начальнік страявога аддзелу штабу Керчанскай крэпасьці.
З 4 верасьня 1896 — начальнік штабу 32-й, з 10 сакавіка 1898 — 5-й пяхотных дывізіяў. З 27 красавіка 1900 — камандзір 18-га пяхотнага Валагодзкага палка, з 2 сакавіка 1904 — 1-й брыгады 27-й пяхотнай дывізіі. З 22 кастрычніка 1904 начальнік штабу 3-го армейскага корпусу, з 16 чэрвеня 1906 камэндант Усьць-Дзьвінскай крэпасьці.
З 17 сакавіка 1909 — начальнік 19-й пяхотнай дывізіі, у якой служыў калі распачалася Першая сусьветная вайна. З 27 верасьня 1914 — камандзір XXV Армейскага Корпусу. З 30 жніўня 1915 — камандуючы 4-й арміяй.
У сакавіку 1916 году адначасна ўзначальваў 2-ю армію, якая 5-15 (18-28) сакавіка правяла Нарачанскую апэрацыю[1]. Адзін з камандуючых пад час няўдалай Скробава-Гарадзішчанскай апэрацыі 1916 году. 21 лістапада 1917 году адхілены ад камандаваньня арміі.
Ва ўрадзе Ўкраінскай Дзяржавы Скорападзкага, з 30 красавіка да 13 сьнежня 1918 займаў пасаду вайсковага міністра. Пасьля паразы гетмана і захопу ўлады войскам Пятлюры, зьехаў у Адэсу. Зьбіраўся перабрацца на Кубань ці эміграваць, але ня здолеў гэта зрабіць. Пасьля захопу гораду бальшавікамі — арыштаваны. Пасьля адмовы далучыцца да Чырвонай арміі — расстраляны.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads