Аляксандар Радзевіч
беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Міха́йлавіч Радзе́віч (нарадзіўся ў 1957 годзе, Смаргонскі раён Гарадзенскай вобласьці БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусь (2009—2011).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці ў 1957 годзе.
Скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «канструяваньне і вытворчасьць радыёапаратуры» ў 1979 годзе.
1979—1981 — інжынэр вытворчага аб’яднаньня «Інтэграл».
1981—2002 — на розных пасадах на Смаргонскім заводзе аптычнага станкабудаваньня, з 1998 году — кіраўнік заводу.
2002—2005 — намесьнік старшыні Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту.
З 1 сьнежня 2005 году — генэральны дырэктар ААТ «Горадня Азот».
26 чэрвеня 2009 — 4 лютага 2011[1] міністар прамысловасьці Беларусі.
Чалец Назіральнае рады ААТ «Белпрамбудбанк».
Remove ads
Узнагароды і прэміі
25 траўня 2007 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь «за шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у разьвiцьцё хiмiчнай i нафтахiмiчнай прамысловасьцi рэспублiкi»[2].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads