Аляксандар Федаровіч
беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Федаро́віч (27 жніўня 1973 году, Менск — 5 студзеня 2022 году[2]) — беларускі футбаліст і трэнэр, брамнік. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[3].
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец менскіх футбольных школаў «Зьмена» і «Працоўныя рэзэрвы». Першымі трэнэрамі гульца былі Аляксандар Гладкі, Аляксандар Сідаровіч і Ўладзімер Пігулеўскі[4]. Пасьля 10 клясаў школы Федаравіч паступаў у інстытут фізычнай культуры, але няўдала здаў іспыт. Пасьля гэтага скончыў менскую вучэльню № 77 паводле спэцыяльнасьці «Электрамантэр рамонту лядоўняў і халадзільных установак». У пачатку 1990-х таксама гуляў у футзал, баронячы колеры каманды «Атлянт»[5]. Першым клюбам у футбольнай кар’еры стала «Ніва» з Самахвалавічаў, за якую пачаў выступаць у 1992 годзе. Пасьля далучыўся да магілёўскага «Дняпра», дзе выступаў да 1996 году. У 1995 годзе быў у складзе моладзевай зборнай Беларусі[4]. Калі быў брамнікам «Дняпра» і моладзевай зборнай Федаравіч атрымаў запрашэньне на прагляд у нідэрляндзкі клюб АЗ. Аднак напярэдадні прагляду, гуляючы ў вольны час у баскетбол на першынство ВНУ, зламаў шчыкалатку.
Празь фінансавыя цяжкасьці магілёўскай каманды сышоў з каманды, бо гульцам ажно год не плацілі заробак[5]. Падчас сэзону Федаравіч перайшоў у БАТЭ, які адрадзіўся і выступаў у Другой лізе. Першапачаткова ён ня быў асноўным брамнікам, але неўзабаве здолеў выйграць канкурэнцыю ў Мікалая Гурынчыка. 19 траўня 1996 году футбаліст дэбютаваў у складзе барысаўскага клюбу, замяніўшы Гурынчыка ў перапынку матчу супраць «Нівы» з Жыткавічаў (4:2). Ён быў капітанам і лідэрам БАТЭ ў час станаўленьня каманды, калі яна імкліва прабілася ў Найвышэйшую лігу быў стала срэбраным прызэрам, а праз год і чэмпіёнам Беларусі, а таксама дэбютавала ў эўракубках. Увогуле за БАТЭ Федаравіч згуляў 12 сэзонаў з 1996 па 2007 гады. У 2004 годзе на паўгоды быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан». За гэты час ён чатыры разы быў чэмпіёнам краіны і адзін раз уладальнікам Кубка Беларусі. Двойчы, у 1999 і 2006 гадах, брамнік улучаўся ў сьпіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату краіны паводле вэрсіі АБФФ. Увосень 2007 году ён завяршыў гульнёвую кар’еру[6].
Трэнэрская
У 1996 годзе Федаравіч скончыў Беларускую акадэмію фізычнага выхаваньня паводле спэцыяльнасьці «трэнэр па футболе», таксама скончыў спэцыялізаваныя курсы дзеля трэнэраў брамнікаў у бэльгійскім Генце і Менску ды займеў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі «А»[4].
У 2008 годзе Віктар Ганчарэнка, прызначаны галоўным трэнэрам БАТЭ, прапанаваў Федаравічу далучыцца да ягонага штабу, дзе былы гулец стаў трэнэрам брамнік БАТЭ. Да 2014 году нязьменна працаваў на гэтай пасадзе ды быў датычны да буйных посьпехаў каманды, калі яна шэсьць разоў станавілася чэмпіёнам Беларусі, тройчы гуляла ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў, двойчы даходзіла да 1/16 Лігі Эўропы[4]. Федаравіч ненадоўга аднавіў гульнявую кар’еру ў 2010 годзе, калі яго заявілі за БАТЭ ў якасьці рэзэрвовага брамніка на эўракубкавы матч супраць «Марытыму», але на поле ён не выходзіў[7].
Пасьля сыходу Ганчарэнкі з БАТЭ ў 2013 годзе Федаравіч працягнуў працаваць у клюбе пад кіраўніцтвам Аляксандра Ермаковіча. У пачатку 2014 году пакінуў клюб, узяўшы творчы адпачынак. У верасьні таго ж году Федаравіч быў прызначаны на пасаду спартовага дырэктара БАТЭ замест Кірыла Альшэўскага[8]. У студзені 2015 году вярнуўся на пасаду трэнэра брамнікаў у штабе Ермаковіча[9].
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Беларусі: 1999, 2002, 2006, 2007
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 1998, 2000, 2003, 2004
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2001
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2006
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads