Аляксандар Цыганаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Рымавіч Цыга́наў (нарадзіўся 15 лістапада 1953 году, Горкі Магілёўскай вобласьці) — беларускі навуковец у галіне аграхіміі і аграэкалёгіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009, сябар-карэспандэнт ад 2003 году). Доктар сельскагаспадарчых навук (1996).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў БДУ у 1975 годзе. Працаваў настаўнікам. У 1978 годзе пачаў працаваць асыстэнтам катэдры ў БДУ. У 1981 годзе абараніў дысэртацыю на атрыманьне званьня кандыдата хімічных навук па спэцыяльнасьці «аналітычная хімія» (навуковыя кіраўнікі — Рыгор Старобінец і М. Тананайка)[1]. Пераехаў у Горкі, дзе працаваў у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1993 годзе стаў першым прарэктарам. У 1995 годзе абраны рэктарам акадэміі. У 1997 годзе прысвоена вучонае званьне прафэсара. У 1999 годзе абраны сябрам-карэспандэнтам Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. У 2007 годзе абраны замежным сябрам Расейскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (2007). 26 лютага 2008 году прызначаны намесьнікам старшыні Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2]. У 2012 годзе прызначаны прарэктарам па вучэбнай рабоце і міжнародным супрацоўніцтве БНТУ.
Кіраваў распрацоўкай і ўкараненьнем аграхімічных прыёмаў атрыманьня экалягічна чыстай прадукцыі расьліннаводзтва. Распрацаваў экспрэсыўныя мэтодыкі аналізу якасьці аб’ектаў навакольнага асяродзьдзя і сельскагаспадарчай прадукцыі, у тым ліку арыгінальныя мэтодыкі вызначэньня ўтрыманьня цяжкіх мэталаў, пэстыцыдаў ды нітратаў.
Remove ads
Навуковыя працы
Апублікаваў больш за 800 навуковых прац, у тым ліку 30 кніг[3], 15 вучэбных дапаможнікаў[4], 7 манаграфіяў[4].
Манаграфіі
- Фосфор в почвах и земледелии Беларуси / И. Р. Вильдфлуш, А. Р. Цыганов, В. В. Лапа. — Мн. : Бел. изд. товарищество «Хата», 1999. — 190 с.
- Биохимические и физиологические аспекты взаимодействия витаминов и биоэлементов. Сергиев Посад, 2002.[5]
- Механизмы разделения в капиллярном электрофорезе. Горки, 1996 (в соавт.)[4]
- Гордеев А. М., Цыганов А. Р., Орсик Л. С. Оптимизация функционирования адаптивных механизмов корневых клеток локализацией минеральных удобрений / А. М. Гордеев, А. Р. Цыганов, Л. С. Орсик [и др.] ; М-во сел. хоз-ва Рос. Федерации, ФГОУ ВПО «Смол. гос. с.-х. акад.», Белорус. гос. с.-х. акад. — Москва : ФГОУ ВПО РГАУ — МСХА, 2006. — 281 с.
- Цыганов, А. Р. Биофизические основы рациональных способов внесения минеральных удобрений : монография / А. Р. Цыганов, А. М. Гордеев, И. Р. Вильдфлуш ; Министерство сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Главное управление образования, науки и кадров, Учреждение образования «Белорусская государственная сельскохозяйственная академия», ФГОУ ФПО «Смоленская государственная сельскохозяйственная академия». — Горки : БГСХА, 2006. — 303 с.
- Продуктивность люпина узколистного в условиях Беларуси / Т. Ф. Персикова, А. Р. Цыганов, А. В. Какшинцев. — Минск : ИВЦ Минфина, 2006. — 176 с.
Навучальныя дапаможнікі
- Цыганов, А. Р. Экологические проблемы агрохимии : (учебно-методическое пособие) / А. Р. Цыганов, И. Р. Вильдфлуш, Т. Ф. Персикова. — Минск : Учебно-методический центр Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, 1997. — 74 с.
- Микроэлементы и микроудобрения : Учеб. пособие для высш. с.-х. учеб. заведений агроном. специальностей / А. Р. Цыгаров, Т. Ф. Персикова, С. Ф. Реуцкая. — Мн. : УМЦ МСХиП РБ, 1998. — 121 с.
- Рациональное применение удобрений : Пособие для слушателей курсов системы повышения квалификации и переподгот. кадров / И. Р. Вильдфлуш, А. Р. Цыганов, В. В. Лапа, Т. Ф. Персикова ; Бел. гос. с.-х. акад. — Горки : БГСХА, 2002. — 322 с.
- Цыганов, А. Р. Биохимия : практикум : учебное пособие для студентов учреждений, обеспечивающих получение высшего образования по специальности «Зоотехния» / А. Р. Цыганов, И. В. Сучкова, И. В. Ковалева ; Учреждение образования «Белорусская государственная сельскохозяйственная академия». — Минск : Информационно-вычислительный центр Министерства финансов Республики Беларусь, 2007. — 149 с.
Remove ads
Узнагароды, прэміі, ганаровыя званьні
- Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995)
- Ганаровы доктар Ольштынскай сельскагаспадарчай акадэміі (1996)[6]
- Дзяржаўная прэмія РБ (2002, за цыкль работ «Стварэньне комплекса вучэбнай літаратуры па аграхіміі для вышэйшых і сярэдніх спэцыяльных вучэбных устаноў»)
- Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2005)
- Мэдалі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads