Аляксандру Чыкылдэў
румынскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндру Чыкылдэ́ў (па-румынску: Alexandru Cicâldău; нар. 8 ліпеня 1997 году) — румынскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Ўнівэрсытаця» з Краёвы і нацыянальнай зборнай Румыніі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец акадэміі Георгія Хаджы. Сваю кар’еру пачаў у 2016 годзе складзе клюбу «Вііторул». Ужо з сэзону 2017—2018 гадоў замацаваўся ў пачатковам складзе каманды. Па сэзоне ўмовіўся з клюбам «Унівэрсытаця» з Краёвы, дзе атрымаў кашулю з нумарам 10[2]. Паводле паведамленьняў СМІ, клюб мусіў выдаткаваць на гэты пераход ад 750 тысячаў да 1 мільёна эўра[3][4][5]. Дэбют гульца прыпаў на прагуляны матч Супэркубка Румыніі супраць ЧФР[6]. Чыкылдэў адразу замацаваўся ў першым складзе каманды. Улетку 2019 году, не зважаючы на цікавасьць да паўабаронцы з боку замежных клюбаў, пагадзіўся падоўжыць кантракт да 2025 году[7]. 31 студзеня 2020 году ўпершыню адзначыўся дублем у матчы супраць «Газ Мэтану»[8]. 28 чэрвеня ён забіў пераможны гол у выязным пераможным матчы супраць чэмпіёну ЧФР[9]. Агулам за сэзон у мясцовым першынстве Чыкылдэў запісаў на свой рахунак 14 галоў, аднак у апошнім туры перамогу ў розыгрышу з рук «Унівэрсытаці» выдраў ЧФР.
24 ліпеня 2021 году гулец далучыўся да турэцкага клюбу «Галатасарай», склаўшы дамову тэрмінам на пяць гадоў. Паводле зьвестак, сума дамовы склала 6,5 мільёнаў эўра, а таксама ў дадатак 2 мільёны эўра ў якасьці бонусаў[10][11]. Запачаткаваў выступы ў турэцкім першынстве 16 жніўня ў матчы супраць «Гірэсунспора» (2:0), адзначыўшыся гол з пэнальці[12]. Празь месяц згуляў у матчы Лігі Эўропы супраць італьянскага «Ляцыё». 27 жніўня 2022 году румын накіраваўся ў арэнду ў эмірацкі клюб «Ітыгад» на адзін сэзон[13]. Па заканчэньні арэнды зноў быў запазычаны, але гэтым разам іншым турэцкім клюбам «Коньяспорам»[14].
Бліжэй да закрыцьця летняга трансфэрнага вакна 2024 году, калі пераход гульца ў «Вэстэрлё» не адбыўся[15], паведамлялася, што «Галатасарай» можа адпусьціць футбаліста ў арэнду ў «Пэтролул»[16]. 9 верасьня стала вядома, што паўабаронца перахапіла краёўская «Ўнівэрсытаця»[17].
Міжнародная
Свой першы выклік да шыхтаў нацыянальнай зборнай Румыніі атрымаў у сакавіку 2018 году[18]. 24 чысла таго ж месяца дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю, зьявіўшыся на замену на 83-й хвіліне[19].
Remove ads
Дасягненьні
«Вііторул»:
- Чэмпіён Румыніі: 2017
«Унівэрсытаця»:
- Уладальнік Кубка Румыніі: 2021
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads