ЧФР Клуж

румынскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

ЧФР Клуж
Remove ads

ЧФР (па-румынску: CFR) — румынскі футбольны клюб з гораду Клуж-Напокі. Заснаваны ў 1907 годзе. Васьміразовы чэмпіён Румыніі, пяціразовы ўладальнік Кубка Румыніі. Абрэвіятура ЧФР азначае зь перакладам з румынскае мовы — «румынская чыгунка». Большую частку свайго існаваньня клюб правёў у ніжніх лігах румынскага футболу, пасьля вылету з найвышэйшай лігі ў 1970-х гадох. Пры значнай фінансавай падтрымцы папярэдняга ўладальніка Арпада Пасканы, пачынаючы з 2002 году, клюб у 2004 годзе павярнуўся ў найвышэйшы дывізіён. А потым здабыў перамогу ў чэмпіянаце краіны, пераірваўшы ў сэзоне 2007—2008 гадоў 17-гадовую гегемонію сталічных клюбаў[2].

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...

Клюб мае супрацьстаяньне з камандай «Унівэрсытаця», якая таксама базуецца ў горадзе Клуж-Напоцы. Матчы паміж двума клюбамі вядомыя як Клужаўскае дэрбі.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Калажварскі чыгуначны спартовы клюб на фатаздымку 1911 году.

Клюб быў заснаваны ў 1907 годзе, калі горад Клуж-Напока (тады вядомы як Калажвар) быў часткай Аўстра-Вугоршчыны, пад назвай Калажварскі чыгуначны спартовы клюб (вуг. Kolozsvári Vasutas Sport Club). З 1907 па 1910 гады каманда гуляла ў чэмпіянаце гораду, аднак аніякіх прыкметных дасягненьняў клюбу бракавала. У 1911 годзе клюб стаўся першым чэмпіёнам навастворанага чэмпіянату Трансыльваніі. У пэрыяд з 1911 па 1914 гады клюб стала займаў другі радок у памянёным спаборніцтве, якое пасьля было перапыненае празь Першую сусьветную вайну. Па вайне Трансыльванія адыйшла да Румыніі, і клюб адпаведна зьмяніў назоў на ЧФР Клуж, што ёсьць акронімам з назвы па-румынску дзяржаўнай кампаніі Румынская чыгунка (рум. Căile Ferate Române), захаваўшы, такім чынам, свае сувязі з нацыянальнай чыгуначнай арганізацыяй. Клюб двойчы запар здабыў перамогу ў лякальным чэмпіянаце, пасьля чаго далучыўся да румынскай лігі.

Паміж 1920 і 1934 гадамі ЧФР ня меў прыкметных дасягненьняў. Паміж 1934 і 1936 гадамі клюб на працягу двух сэзонаў знаходзіўся ў Другой лізе, заняўшы шостае месца ў сэзоне 1934—1935 гадоў і восьмае месца ў сэзоне 1935—1936 гадоў. У 1936 годзе клюб быў паніжаны да Трэцяй лігі, але потым падвышаўся да Другой лігі. У такім рэжыме клюб жыў да пачатку сэзону 1947—1948 гадоў, калі аб’яднаўся зь іншым клужаўскім клюбам «Фэрар», удзельнікам Першай лігі. У выніку, ЧФР атрымаў права на ўдзел у найвышэйшым дывізіёне айчыннага першынства. На жаль, у Першай лізе каманда пратрымалася ўсяго два гады, пасьля чаго 20 наступных гадоў знаходзіліся па-за межамі эліты. У 1960 годзе адбылося яшчэ адное зьліцьцё, гэтым разам з «Рапідам», што прывяло да стварэньня клюбу КСМ. У 1964 годзе назва каманды была зьмененая на «Клужана». У тым жа годзе юніёрская дружына клюбу здабыла перамогу ў чэмпіянаце краіны. Праз тры гады назва каманды была павернутая на колішнюю — ЧФР.

Remove ads

Дасягненьні

Чэмпіён Румыніі: (8)
2008, 2010, 2012, 2018, 2019, 2020, 2021, 2022
Уладальнік Кубка Румыніі: (5)
2008, 2009, 2010, 2016, 2025
Уладальнік Супэркубка Румыніі: (2)
2009, 2010, 2018, 2020

Склад

Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads