Аляксей Гатцук

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксей Гатцук
Remove ads

Аляксей Аляксеевіч Гатцук (14 сьнежня (2 сьнежня паводле старога стылю) 1832, Адэса4 лістапада (23 кастрычніка паводле старога стылю) 1891, Масква) — расейскі й украінскі археоляг і публіцыст.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з маларасейскага дваранскага роду Гатцукоў Чарнігаўскае губэрні. вучыўся ў Маскве: у 1-й і 4-й гімназіях, на філялягічным факультэце Маскоўскага ўнівэрсытэту. Скончыў унівэрсытэцкі курс са званьнем сапраўднага студэнта ў 1857, а затым вытрымаў выпрабаваньне на ступень кандыдата. У 1859 атрымаў пасаду ад’юнкта па катэдры расейскае славеснасьці ў Рышельеўскім ліцэі ў Адэсе. Тады жа ён выявіў сябе як публіцыст артыкуламі ў газэтах "Одесский вестник" і "Московские Ведомости".

У 1861 пераехаў у Маскву. У 1862 надрукаваў у часопісе "Основа" развагі пра некаторыя ўкраінскія кнігі. Ад 1866 быў выдаваў у Маскве "Крестный Календарь", а ад 1875 дадатак да яго "Газета Гатцука" (першая расейская ілюстраваная газэта).

Быў сябрам-заснавальнікам Маскоўскага Археалягічнага Таварыства, дасьледваў курганы Маскоўскае губэрні. Ён меркаваў, што рака Масква служыла рэзкай археалягічнай мяжой. Паказваў, што да поўдня ад ракі жылі роднасныя, хоць і разначасовыя, фіна-ўгорскія плямёны, а да поўначы па ягоным меркаваньні былі сьляды славянскага племя. У якасьці сябра Археалягічнага Таварыства настойваў на сыстэматычным назіраньні за землянымі працамі ў старажытных гарадох.

Пахаваны ў Данскім манастыры Масквы.

Remove ads

Працы

  • Новости малороссийской литературы ("Московские Ведомости" №№ 98 і 112)
  • Евреи в русской истории и поэзии ("Сион" 1861 г., №№ 1, 5, 10, 11, 38, 39).
  • Старина Русской земли
  • О курганах Московской губернии (у "Чтениях общества истории и древностей", 1863 — 64).
  • Отчёт об археологических раскопках в окрестностях Москвы («Голос», № 4, 1864),
  • О некоторых древних вещах из Чертковского собрания («Русский архив», 1864)
  • О курганах, господствующих в Московской губернии («Чтения в ОИДР», 1869, кн. 4),
  • Заметка о "каменных бабах" близ Москвы (тамсама, 1870, кн. 3),
  • А.С. Пушкин под секретным надзором в Москве в 1829 («Русская старина», 1884, № 6).
  • Николай Коперник, основатель новой астрономии (М., 1873 г., изд. Общ. Распр. Пол. Кн.) *Житие св. Тихона Задонского (М., 1884 г.).
  • О Бисмарке русском, главноначальствующем южной (украинской) армией в 1747 г. (Чт. Общ. Ист. и Др., 1871, кн. 3);
  • Об указе царя Алексея Михайловича касательно немцев ("Рус. Арх.", 1871, кн. 6);
  • Очерк истории книгопечатного дела в России ("Рус. Вестн.", 1872, кн. 5);
  • 300-летие присоединения Сибири ("Газета Гатцука", 1882, №№ 50—52).
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads