Аляксей Коршак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксей Ігнацьевіч Коршак (22 лютага 1920, в. Вуглы, Капыльскі раён, Менская вобласьць27 лютага 1945, Усходняя Прусія) — беларускі паэт.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Першую адукацыю атрымаў у Доктаравіцкай сямігодцы. У 1938 годзе скончыў Капыльскую сярэднюю школу. Вучыўся на літаратурным факультэце Менскага пэдагагічнага інстытуту (1938—1941). Рэдагаваў інстытуцкі часопіс. У часе нямецка-савецкай вайны жыў у Капылі. У 1944 годзе прызваны ў Савецкую Армію. Быў разьведчыкам.

Загінуў 27 лютага 1945 году на фронце ва Ўсходняй Прусіі пад паселішчам Лясьлейндорф.

Remove ads

Творчасьць

Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1937 годзе. Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1938 годзе (газэта «Літаратура і мастацтва»). Зборнік вершаў «Апаленыя пялёсткі» выйшаў у 1963 годзе. Асобныя вершы зьмешчаныя ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967).

Ушанаваньне памяці

Імем паэта названая адна з вуліц гораду Капылю[1].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads