Капыльскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капы́льскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,6 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 27 901 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Капыль.
Remove ads
Геаграфічнае становішча
Мяжуе з Салігорскім, Слуцкім, Стаўпецкім, Нясьвіскім, Узьдзенскім і Клецкім раёнамі Менскай вобласьці.
Рэльеф і карысныя выкапні
Рэльеф раёну пераважна раўнінны. З захаду на ўсход яго перасякае Капыльская града. Пераважаюць вышыні 160—200 м, максымальная 243 м (каля в. Нізкавічы).
Сярод карысных выкапняў Капыльскага раёну пераважае торф, агульным запасам 26 млн т. Радовішча крэйды «Загуменьне» запасам 218 тыс. т. Ёсьць таксама радовішчы жвіру і пяску з агульным запасам 25 млн м³.
Клімат і расьліннасьць
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,3 °С, ліпеня 17,8 °С. Ападкаў 611 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 192 дні.
Гідраграфія
Па тэрыторыі раёну цячэ 28 малых рэчак і праходзіць рыбапрапускны канал. На поўначы цячэ рака Нёман, але яе працягласьць у межах раёну невялікая — каля 4 км. На рацэ Морачы разьмяшчаецца Чырвонаслабадзкое вадасховішча.
Гаспадарчая дзейнасьць
Малочна-мясная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля. Пасевы зерневых і кармавых культураў, цукровага бураку, бульбы. Прадпрыемствы харчовай, паліўнай прамысловасьці, па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў.
Тэрыторыю раёну перасякаюць чыгунка Баранавічы — Асіпавічы, аўтамабільныя дарогі Бабруйск — Слуцак — Берасьце, Асіпавічы — Баранавічы.
Насельніцтва
Турыстычная інфармацыя
Захаваліся помнікі архітэктуры й садова-паркавага мастацтва: парк у в. Бабоўня, Сьвята-Прачысьценская царква (2-я палова XIX ст.) у в. Васільчыцы, царква (2-я палова XIX ст.) у в. Карачаўшчына, Сьвята-Ўзьнясенская царква (2-я палова XIX ст.) у в. Кіявічы, царква (сярэдзіна XIX ст.) у в. Комсічы, Сьвята-Георгіеўская царква (пачатак XX ст.) у в. Лешня; касьцёл (XIX ст.) у в. Савічы, царква (2-я палова XIX ст.) у в. Семежаў, капліца ў в. Цімкавічы, Сьвята-Траецкая царква ў в. Цялядавічы, сядзіба (XIX ст.) і Касьцёл у Гонар Зьняцьця з Крыжа Збавіцеля ў в. Грозаў, сядзібы (XVIII ст. — XIX ст.) у вёсках Вялікая Раёўка, Гразавок, Дунаева, Сунаі, Сьвінка і інш.; сыраварня (ХІХ ст.) у в. Чырвоная Дубрава.
Remove ads
Культура
Выдаецца газэта «Слава працы». Вёска Семежаў вядомая сьвяткаваньнем Цары Каляды, уключаным у Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО. Сыстэма адукацыі складаецца з 48 установаў адукацыі, 67 установаў культуры, 9 народных самадзейных калектываў, узорны самадзейны народны калектыў «Цары». 80 спартовых збудаваньняў. Працуе Копыльская дзіцяча-юнацкая спартовая школа[8], Дзіцяча-юнацкая спартовая школа АФП РК прафсаюзу работнікаў АПК. У Капылі ды ў Цімкавічах працуюць дзіцячыя школы мастацтваў (філіялы ў вёсках Слабада-Кучынка, Семежаў, Быстрыца, Канюхі, Старыца).
Remove ads
Асобы
Вёска Думічы — радзіма дзяржаўнага дзеяча Беларусі Аляксандра Ёсіфавіча Сташэўскага (1889—1938), в. Сьвінка — беларускага пісьменьніка Васіля Сташэўскага (1895—1937), в. Слабада-Кучынка — беларускага пісьменьніка і крытыка Адама Бабарэкі (1899—1938), в. Быстрыца — дзяржаўнага дзеяча Беларусі Івана Варвашэні (1904—1957), в. Жабчава — беларускага пісьменьніка Кузьмы Чорнага (1900—1944), в. Пясочнае — беларускіх паэтаў Анатоля Астрэйкі (1911—1978) і Адама Русака (1904—1987), в. Труханавічы — беларускага пісьменьніка Яна Скрыгана (1905—1992), в. Вуглы — беларускага паэта Аляксея Коршака (1920—1945), в. Канюхі — беларускага пісьменьніка Алеся Адамовіча (1927—1994).
- Павал Жаўрыд (1889, в. Цецяроўка — 1939) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст. Адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну
- Алесь Ліпай (1966, в. Андросаўшчына — 2018) — беларускі журналіст і паэт
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads