Аляксей Мікуліч
савецкі і беларускі антраполяг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксе́й Ігна́тавіч Міку́ліч (19 сьнежня 1934, вёска Жарабковічы Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці — 12 студзеня 2021) — беларускі антраполяг. Доктар біялягічных навук (1991). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Менскі мэдычны інстытут (1963). У 1963—1966 гадох працаваў у Міністэрстве сацыяльнага забесьпячэньня БССР, з 1969 году ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАН Беларусі.
У 2009 годзе ўвайшоў у грамадзкі арганізацыйны камітэт «Міленіюм Літвы». У звароце арганізацыйнага камітэту паведамлялася, што назва Літва датычыцца старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе ліцьвінамі[1].
Вывучаў заканамернасьць зьменлівасьці генэтычна-антрапалягічных і адаптыўных тыпаў, генадэмаграфічных працэсаў сярод насельніцтва Беларусі і сумежных тэрыторыяў.
Remove ads
Працы
Адзін з аўтараў працаў «Нарысы па антрапалёгіі Беларусі» (1976), «Антрапалёгія Беларускага Палесься» (1978), «Біялягічнае і сацыяльнае ў фармаваньні антрапалягічных асаблівасьцяў» (1981), «Спадчынныя і сацыяльна-гігіенічныя фактары даўгалецьця» (1986)[2].
- Фармаванне генафонду беларускага этнасу на яго памежжах па звестках антрапалогіі і генагеаграфіі // Беларусіка=Albaruthenica. Кн. 3. Мінск, 1994. С. 90.
- Беларусы ў генетычнай прасторы. Антрапалогія этнасу. — Менск: Тэхналогія, 2005. — 138 с.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads