Аляксей Фірсаў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Фірсаў (нар. 7 лютага 2002 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Смаргоні».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
З 2019 году пачаў выступаць за дубль менскага «Дынама», на наступны год замацаваўся ў дублі. У 2021 годзе стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, але не дэбютаваў за яе ў афіцыйных матчах. З пачатку 2022 году пачаў трэнавацца з магілёўскім «Дняпром», які ў сакавіку ўзяў абаронцу ў арэнду[3]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 году ў матчы першага туру супраць бабруйскай «Белшыны» (0:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў. У далейшым працягваў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна ў стартавым складзе. У сьнежні 2022 году па заканчэньні арэнды пакінуў магілёўскі клюб[4].
У студзені 2023 году на правах арэнды далучыўся да берасьцейскага «Дынама»[5]. У ліпені 2023 году пакінуў берасьцейскі клюб[6] і быў пераведзены ў наваполацкі «Нафтан»[7]. У лютым 2024 году стаў гульцом «Баранавічаў»[8]. Быў асноўным цэнтральным абаронцам і капітанам каманды. У студзені 2025 году далучыўся да «Смаргоні»[9].
Міжнародная
У кастрычніку 2019 году выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 21 верасьня 2022 году дэбютаваў у складзе зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць Расеі (1:6).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads