Смалявіцкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Смалявіцкі раён
Remove ads

Смаляві́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтры Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,4 тыс. км². Насельніцтва на 2019 год — 46 735 чалавек[3]. Адміністрацыйны цэнтар — места Смалявічы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Ліквідаваны 25 сьнежня 1962 году[6], населеныя пункты перададзеныя Лагойскаму раёну[7]. Зноў утвораны 6 студзеня 1965 году[6].

Геаграфічнае становішча

Мяжуе зь Менскім, Барысаўскім, Бярэзінскім, Лагойскім раёнамі Менскай вобласьці.

На землях Смалявіцкага раёну месьцілася 4 рэспубліканскія заказьнікіБарысаўскі (пераважна ў Барысаўскім раёне), Валмянскі плошчай звыш 6 кв.км, Пекалінскі плошчай звыш 21 кв.км і Гайна-Бродня плошчай звыш 11 кв.км.

Рэльеф і карысныя выкапні

Значная частка раёну разьмяшчаецца ў межах Менскага ўзвышша, на паўднёвым усходзе — Цэнтральнабярэзінская раўніна. Пераважаюць вышыні 170—200 м, максымальная 266 м (каля в. Карпілаўка).

На тэрыторыі Смалявіцкага раёну існуюць радовішчы: 7 — торфу, 4 — пяскова-жвіровага матэрыялу, 3 — будаўнічых пяскоў, ёсьць сыравіна для вытворчасьці цэглы.

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,9 °С, ліпеня 17,9 °С. Ападкаў 685 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 186 дзён.

Лясы (33% тэрыторыі раёну) пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя. Біялягічныя заказьнікі дзяржаўнага значэньня Пекалінскі й Валмянскі.

Гідраграфія

Галоўная рака — Гайна з прытокам Усяжа; Пліса, Вуша, Волма. Азёры Судобле, Вялікае, Малое. Створаныя Пятровіцкае, Смалявіцкае, Жодзінскае, Дуброўскае вадасховішча.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 42 917 чалавек[8]; 2012 год — 42 800 чалавек[9]; 2016 год — 45 308 чалавек[10]; 2017 год — 45 653 чалавекі[11]; 2018 год — 46 225 чал.[12]; 2019 год — 46 735 чал.[3]

Гаспадарчая дзейнасьць

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі і агародніцтве. Разьвіта сьвінагадоўля і авечкагадоўля. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы машынабудаўнічай, мэталаапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, паліўнай, харчовай прамысловасьці. У Жодзіне працуе РУПП «Беларускі аўтамабільны завод». Смалявіцкая ГРЭС. Каля в. Емяльянава станцыя спадарожнікавай сувязі «Тэлепорт».

Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгунка і аўтамабільная дарога Берасьце — Масква, Смалявічы злучаныя аўтадарогамі з Ігуменам, Лагойскам, Сьмілавічамі. Нацыянальны аэрапорт «Менск».

Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Захаваліся помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва: будынак бровару (пачатак XX ст.) у в. Алесіна, вадзяны млын (пачатак XX ст.) у в. Высокае, Сьвята-Янаўская царква (1772) у в. Дамашаны, Сьвята-Касма-Даміянаўская царква (1850) у в. Драчкава, Сьвята-Георгіеўская царква (1907) у в. Забалоцьце, былая вуніяцкая Сьвята-Дабравешчанская царква і базыльянскі кляштар у в. Ляды, Сьвята-Раства-Богародзіцкая царква (1905) у в. Пліса, парк (канец XІX ст. — пачатак XX ст.) у в. Шыпяны. На 21-м км магістралі М2 знаходзіцца мэмарыяльны комплекс «Курган Славы».

Remove ads

Асобы

Вёска Ляды — радзіма беларускага заоляга, географа, геоляга і падарожніка Канстантына Ельскага (1837—1896), в. Кальнікі — беларускага батаніка, акадэміка Васіля Купрэвіча (1897—1969), в. Юр’ева — беларускага археоляга і ахвяры сталінізму Аляксандра Ляўданскага (1893—1937), в. Кляньнік — беларускага пісьменьніка Міколы Нікановіча (1902—1944).

Адміністрацыйны-тэрытарыяльны падзел

г. Смалявічы, г. Жодзін

Пліскі сельсавет: цэнтар — в. Зарэчча, вёскі Верхняе Возера, Восава, Дзямідава Жэсьць, Лаўля, Ліпкі, Малыя Ліпкі, Палявая, Пліса, Сакаўка; пасёлкі Акцябарскі, Пеліка, Цэнтральны, Чарніцкі.

Прылепскі сельсавет: цэнтар — в. Усяжа, вёскі Аношкі, Вішня, Высокае, Дуброва, Ізьбіцкае, Кавалеўшчына, Кудрышчына, Ляды, Прылепская Ўсяжка, Прылепы, Прыстрамы, Рудня, Тадуліна.

Пятровіцкі сельсавет: цэнтар — в. Пятровічы, вёскі Быкачана, Бярозавая Гара, Волма, Дзяхань, Загор’е, Задвор’е, Зарэчча, Заямнае, Зялёны Лужок, Каліта, Куляшоўка, Лазовы Куст, Лукова, Першамайская, Плюшчай, Узбарогі, Чырвоны Лужок; хутар Самсонаўка.

Смалявіцкі райсавет: цэнтар — г. Смалявічы, вёскі Восава, Калюга, Крыніца, Плішчына, Рабы Слуп, Уборкі, Чорны Лес.

Усяскі сельсавет: цэнтар — пасёлак Усяж, вёскі Емяльянава, Каменка, Вялікая Каменка, Крывая Бяроза, Куркава, Малая Каменка, Навадвор’е, Напалкі, Трубічына, Узьбярэжжа, Шпакоўшчына.

Юр’еўскі сельсавет: цэнтар — в. Юр’ева, вёскі Антапольле, Кальнікі, Мглё, Прудзішча, Сарнацкае, Сутокі, Хаценава, Юзафова.

Населеныя пункты Смалявіцкага раёну, якія спынілі сваё існаваньне

Азярыцкаслабадзкі сельсавет: вёска Пастухі (1979); пасёлкі Пасёлак (1976), 4-ы, 5-ы, 6-ы, 7-ы Пасёлкі (у 1975 г. перайменаваны ў в. Сасновая), 1-ы пасёлак в. Пераезная (1975), 2-і пасёлак в. Магістральная (1975); хутар Рэпішча (1978).

Драчкаўскі сельсавет: вёскі Краўча (1979), Лягушы (1977), Падкрыжжа (1971), Палянка (1980); хутар Машэннае (1967).

Жодзінскі сельсавет: вёскі Вуглы (1966), Дымкаўка (1966), Зарэчча (1958), Касьсё (1966), Крушыньнікі (1958), Масток, Судабоўка, Сухая Градзь (усе 1966).

Забалоцкі сельсавет: вёска Вадзіца (1978), Дубовы Лог (1978), Чарніца (1978).

Зялёнаборскі пасялковы савет: пасёлак Леспрамхоза (1965).

Курганскі сельсавет: вёскі Варанеўшчына (1978), Загліньне (1950), Міхейчыкі (1973); хутары Арцімовічы (1947), Баркуны (1939), Ваўчкі (1938), Дзеркачы (1968), Дуброўка (1975), Калюга (1973), Ліпнітшчына (1938), Мальцы (1977), Пятрычкі (1968), Прудок (1938), Тунічкі (1952), Юрочкі (1954).

Пекалінскі сельсавет: вёскі Белая Лужа (19411942), Верхняе Возера (1969), Ворат (1949), Вялікі Лес (1978), Курашоўка (19421943), Лужкова (1977), Пабрацімаўка (1963), Роткаўшчына (1947); хутары Краўча (1955), Перытокі (1955).

Пліскі сельсавет: вёскі Астраўкі (1977), Высокія Ляды 1-я (1977), Высокія Ляды 2-я (1977), Жураўшчына (1977); пасёлкі Зарэчча (1977), Сылікатны (1989).

Прылепскі сельсавет: вёскі Верхалоўшчына (1977), Вялікія Калодзезі (1977), Гарадзкая Ўсяжка (1977), Карпілаўка (1983), Малыя Калодзезі (1977), Пагарэльцы (1977); хутар Шчуры (1977).

Пятровіцкі сельсавет: вёскі Бароўка, Слабада, Смыкі, Чырвоны Бераг (спынілі сваё існаваньне ў 1975 у сувязі з будаўніцтвам вадасховішча), Заямнае 1-е, 2-е і 3-е (зьліліся ў 1973 у адну вёску), Уборкі (1939), Яскі (1945).

Смалявіцкі райсавет: вёскі Апутак (1973), Волака (1939), Выгода (1939), Дубнікі (1939), Кацейкі (1939), Крукаўшчына (1939), Куровішча (1939), Малыя Ліпкі (1973), Ялоўка (1939).

Усяскі сельсавет: вёскі Жаўніно (1950), Жызьнеўшчьша (1937), Садкі (1939), хутар Бароўшчына (1939).

Юр’еўскі сельсавет: вёскі Карамша (1943), Старына (1926), Сухі Востраў (1943), пасёлак ДРП20 (1981); урочышчы Голае (1927), Родзінаў Луг (1936); хутары Азяроды (1927), Вяжное (1927), Горнае (1924), Жыдова Навіна (1919), Зялёная Хвоя (1930), Іванаўка (1922), Карпаў Востраў (1930), Клятное (1922), Клятное 2-е (1925), Паплавы (1925), Ярыжына Паляна (1923).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads