Аляксей Ягораў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксей Ягораў
Remove ads

Аляксей Уладзімеравіч Ягораў (нар. 16 сьнежня 1969, Новасакольнікі(be), Пскоўская вобласьць, РСФСР, СССР) — беларускі юрыст рэжыму Лукашэнкі, доктар юрыдычных навук. Рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту з 2021 году, Фігурант Чорнага сьпісу Эўразьвязу, санкцыйных сьпісаў шэрагу іншых краінаў.

Remove ads

Біяграфія

У 1990—1995 гадох навучаўся ва Ўкраінскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі(be) па спэцыяльнасці «Правазнаўства», атрымаў кваліфікацыю «Юрыст». У 1995—1997 гадох працаваў у Віцебскай філіі Міжнароднага ўнівэрсітэту МІПСА(be): загадчыкам катэдры прававых дысцыплінаў, дэканам юрыдычнага факультэту. У 1997—2014 гадох працаваў у Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце: старшым выкладчыкам катэдры правазнаўства, в.а. дэкану юрыдычнага факультэту. У 1999 годзе абараніў дысэртацыю кандыдату юрыдычных навук. У 2000—2014 гадох дэкан юрыдычнага факультэту Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

У 2014–2020 гадох рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя П.М. Машэрава. 29 ліпеня 2021 году прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту[4].

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага скліканьня, намесьнік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве ПП НС[5].

Ягораў абраны чальцом-карэспандэнтам Міжнароднай акадэміі параўнальнага права (Парыж), зьяўляецца чальцом кваліфікацыйнай калегіі Віцебскага абласнога суду, старшынёю рады віцебскага абласнога адзьдзяленьня Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, ляўрэатам юрыдычнай прэміі «Феміда» за падрыхтоўку кадраў і высокія дасягненьні ў галіне прававога выхаваньня.

Remove ads

Узнагароды

  • ганаровая грамата Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь (2019)[6]

Міжнародныя санкцыі

21 чэрвеня 2021 году ўнесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[7][8]. У сваім рашэньні Рада Эўрапейскага зьвязу[прыбраць шаблён] адзначыла, што Ягораў як намесьнік старшыні парлямэнцкай камісіі па заканадаўстве адказвае за прыняцьце новай рэдакцыі Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях ад 1 сакавіка 2021 году, якая санкцыянуе адвольныя арышты й накладае павышаную адказнасьць за ўдзел у масавых мерапрыемствах, у тым ліку за дэманстрацыю палітычнай сымболікі[9]. Праз гэту заканадаўчую дзейнасьць, якая сур’ёзна падрывае дэмакратыю й вяршэнства права(en) ў Беларусі, ён нясе адказнасьць за сур'ёзныя парушэньні правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы, а таксама рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі(be)[9].

6 ліпеня 2021 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10]. 7 ліпеня ў свой санкцыйны сьпіс Ягорава ўнесла й Швайцарыя[11].

Навуковыя працы

  • Егоров, А. В. Введение в теорию сравнительного правоведения : монография / А. В. Егоров. — Новополоцк : ПГУ, 2007. — 191 с.
  • Егоров, А. В. Теоретико-методологические основания сравнительного правоведения : монография / А. В. Егоров. — Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2014. — 207 с. — Библиогр.: с. 184—206.
  • Егоров, А. В. Белорусская правовая система на современной юридической карте мира / А. В. Егоров. — Киев-Львов : ЛУВС, 2012. — 34 с.
  • Егоров, А. В. Сравнительное правоведение : (теоретико-методологические основания) / А. В. Егоров. — Москва : LAMBERT Academic Publishing, 2013. — 297 с.
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads