Пскоўская вобласьць
вобласьць Расейскай Фэдэрацыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пско́ўская во́бласьць (па-расейску: Псковская область) — вобласьць у Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Пскоў.
Мяжуе зь Ленінградзкай, Цьвярской, Наўгародзкай, Смаленскай абласьцямі Расеі, Віцебскай вобласьцю Беларусі, а таксама — з Эстоніяй і Латвіяй.
Remove ads
Геаграфічныя зьвесткі
Месцазнаходжаньне
Вобласьць разьмяшчаецца на паўночным захадзе эўрапейскай частцы Расеі, на мяжы зь Беларусяй, Латвіяй, Эстоніяй. Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 380 км, з захаду на ўсход — 260 км.
Клімат
Клімат умерана кантынэнтальны, памежны з марскім. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня + 17,3 °C, студзеня −7,8 °C. Знаходзіцца ў зоне мяшаных лясоў.
Рэльеф
Разьмяшчаецца на паўночным захадзе Рускай раўніны. Для тэрыторыі вобласьці характэрны даволі распаласаваны рэльеф з чаргаваньнем узгорыста-градавых абсягаў.
Водныя аб’екты
На тэрыторыі вобласьці больш за 3700 азёраў, найвялікшым зь якіх зьяўляецца Пскоўска-Чудзкае возера, плошча якога складае 3521 км². У возера ўпадаюць больш за 30 рэчак, выцякае р. Нарва. Больш за ўсё азёраў у паўднёвай частцы вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
Была ўтвораная 23 жніўня 1944 року, 2 кастрычніка 1957 року ў яе склад ўвайшла большая частка зьліквідаванай Вялікалуцкай вобласьці.
Насельніцтва
Паводле зьвестак за 2002 год у Пскоўскай вобласьці жыло 9664 беларусы (1,27 %, 3-е месца).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Вобласьць улучае 24 адміністрацыйныя раёны і 14 местаў.
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads