Алімэнты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алімэнты (лац. alimentum — «утрыманьне») — грашовая выплата на ўтрыманьне непрацаздольных і непаўналетніх родзічаў і сваякоў. Віды: 1) між мужам і жонкай; 2) між бацькамі і дзецьмі; 3) між айчымам, мачыхай і пасынкамі, падчарыцамі; 4) між братамі і сёстрамі; 5) між дзедам, бабай і ўнукамі. Абавязак паўналетніх працаздольных дзяцей утрымліваць аўдавелага непрацаздольнага бацьку (маці) грунтуецца на папярэднім утрыманьні бацькамі дзяцей у непаўналетнім узросьце[1].

Remove ads

Беларусь

Паводле артыкула 29 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і (КаШС) ад 9 ліпеня 1999 году, калі жонка «валодае неабходнымі для гэтага сродкамі», «непрацаздольны сужэнец, які мае патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе», мае «права патрабаваць выплаты алімэнтаў у судовым парадку». З такой самай агаворкай пра «неабходныя сродкі» ў мужа, такое права мае «таксама жонка ў пэрыяд цяжарнасьці і на працягу 3 гадоў пасьля нараджэньня дзіцяці». Паводле артыкула 32 КаШС Беларусі, «суд можа, прымаючы да ўвагі непрацягласьць (менш за 10 гадоў) тэрміну знаходжаньня сужэнцаў у шлюбе або нявартыя паводзіны» (здраду) сужэнкі (-ца) вызваліць сужэнца (-ку) ад абавязку па яе (яго) ўтрыманьні[2]. Паводле арт. 92 КаШС, з працаздольных бацькоў на непаўналетніх дзяцей спаганяўся штомесячны пражытковы мінімум, які разьлічваўся ў сярэднім на душу насельніцтва (1 лютага — 30 красавіка 2016 году: 1591,3 тыс. рублёў[3]; $74,8[4]). Калі дзяцей менш за трое, з працаздольных бацькоў на непаўналетніх дзяцей спаганялася: 3/4 пражытковага мінімума — на 2 дзяцей, палова пражытковага мінімума — на адно дзіця. Пагатоў штомесячнае ўтрыманьне дзяцей абмяжоўвалася паловай дахода бацькоў за месяц. Пры наяўнасьці менш за трох дзяцей выплата абмяжоўвалася: 33% дахода за месяц — на 2 дзяцей, 1/4 дахода за месяц — на адно дзіця[1].

На лістапад 2012 году ў Беларусі налічвалася звыш 400 тыс. (4,2% насельніцтва Беларусі) утрымальнікаў непаўналетніх дзяцей, якія выплочвалі алімэнты на больш як 23% з амаль 1,8 млн дзяцей Беларусі адпаведна. Кожны 6-ы выканаўчы дакумэнт у судах і на месцы працы даўжнікоў тычыўся спагнаньня алімэнтаў на непаўналетніх дзяцей. Частай падставай для вызваленьня ад спагнаньня зьяўляўся аналіз ДНК сьліны і крыві ў дзіцяці і мужа, які выяўляў наражэньне дзіцяці байструком (па-за шлюбам не ад мужа)[5].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads