Аліна Арлова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аліна Арлова
Remove ads

Алі́на Арло́ва (па-летувіску: Alina Orlova; нар. 28 чэрвеня 1988, Вісагіня, сапраўднае прозьвішча — Арлоўская) — летувіская сьпявачка. Сьпявае песьні па-летувіску, расейску, ангельску. Акрамя ўласных песьняў, таксама выконвае кавэр-вэрсіі песьняў замежных выканаўцаў (ДДТ, Moby ды інш.).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Бацька сьпявачкі па паходжаньні беларус, які нарадзіўся ў Летуве. Маці нарадзілася ў Варонежы (Расея). Калі бацькі былі маленькімі, іхнія сем’і пераехалі ў Казахстан. Там яны жылі ў адным доме па суседзтве, будучыя бацькі Аліны пасябравалі, потым ажаніліся і вырашылі паехаць у Летуву[2]. Аліна скончыла літоўскую школу ў Вісагіні[2]. Яна мае малодшага брата.

Творчасьць

Прэзэнтацыя дэбютнага альбому Laukinis šuo dingo (па-беларуску: Дзікі сабака дынга) у Летуве адбылася ў студзені 2008 году — у касьцёле Сьв. Кацярыны. Гэты выступ трансьляваўся па летувіскім тэлебачаньні. Назва плыткі пазычана ў аднайменнага твору Рувіма Фраермана, аднак у назьве прысутнічае гульня словаў: яе дакладны пераклад зь летувіскае — «Дзікі сабака зьнік» (тады як назва кнігі Фраермана правільна па-летувіску гучыць як Laukinis šuo dingas). Жанр песьняў Арловай брытанскі музычны крытык вызначыў як «бадзера-пануры балтыйскі фольк-поп»[3], а расейскі — як псыхафольк[4]. У Маскве канцэрт-прэзэнтацыя адбыўся 5 траўня ў клюбе «Апельсин»[5]. У Расеі плытка выйшла пад лэйблам «Снегири». Праз тры тыдні адбыліся аншлагавыя выступы сьпявачкі ў Лівэрпулі (28 траўня) ды Лёндане (29 траўня)[6].

У лістападзе таго самага году сваім выступам Аліна Арлова закрывала кіеўскі фэст незалежнае музыкі Moloko Music Fest[7].

У лютым 2010 на расейскім партале openspace.ru была прэзэнтаваная новая песьня «Чудеса»[8]. У чэрвені Аліна выступіла на летувіскім фэсьце Be2gether. Яе выступ базаваўся на песьнях, падрыхтаваных для новага альбому. У тым самым годзе францускі індзі-лэйбл «Fargo Music» выдаў дэбютнік у краінах Заходняй Эўропы.[9]

1 ліпеня 2010 году ў Вільні адбылася прэзэнтацыя альбому «Mutabor».

Remove ads

Дыскаграфія

  • Laukinis šuo dingo (2008)
  • Mutabor (2010)
  • LRT Opus Live (2013)
  • 88 (2015)
  • Daybreak (2018)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads