Вісагіня

места ў Жамойці From Wikipedia, the free encyclopedia

Вісагіня
Remove ads

Вісагі́ня (лет. Visaginas) — горад у паўночнай Летуве ва Ўцянскім павеце. Горад разьмяшчаецца за 1 км ад мяжы зь Беларусьсю і за 15 км з Латвіяй. Насельніцтва налічвае каля 20 тыс. чалавек. Плошча гораду складае 58 км². Праз горад праходзіць чыгунка Вільня — Дзьвінск. Недалёка ад гораду знаходзіцца вялікае возера Вісагіня.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Места Вісагіня атрымала сваю назву ад вёскі Вісагіні, якая знаходзілася на яго месцы. Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Вісагіня ўтварылася ад германскага імя Wiso і фарманту *Chino, які сустракаецца ў такіх германскіх імёнах, як Chinemund, Chinibreth, Chinold[1].

Remove ads

Гісторыя

Горад быў заснаваны ў 1975 годзе, разам з будуючайся тут жа Ігналінскай атамнай станцыяй. Да 1992 году меў назву Сьнечкус (Sniečkus), у гонар Антанаса Сьнечкуса, першага сакратара Камуністычнай партыі Летувы ў 1940—1974 гадах. Большая частка насельніцтва гораду працуе на электрастанцыі ці ў арганізацыях, якія яе абслугоўваюць. Ігналінская электрастанцыя, чарнобыльскага тыпу рэактараў (РБМК-1500), самая блізкая да Беларусі атамная электрычная станцыя. Складаецца з двух рэактараў па 1500 МВт і пачала сваю дзейнасьць у другой палове 1980-х гадоў. Згодна з абавязкамі, якія ўзяла на сябе Летува перад уваходам ў Эўрапейскі Зьвяз, станцыя павінна была быць зачынена. Першы рэактар быў заглушаны ў 2004 годзе. 31 сьнежня 2009 у 23:00 па мясцовым часе АЭС была цалкам спынена і зачынена[2]. Аднак у навакольлі Вісагіні плянавалася да 2015 году пабудаваць новую атамную станцыю дзеля забесьпячэньня электрычнасьцю Латвіі, Летувы, Польшчы і Эстоніі.

Вісагіню з самага пачатку будавалі як сучасны горад: шматкватэрныя, шматпавярховыя дамы, добра прадуманая сетка вуліцаў, камунікацыйныя сыстэмы, грамадзкія ўстановы — сады, школы, лякарні, культурна-адміністрацыйныя будынкі. Архітэктурны праект гораду і большасьці будынкаў стварыў ленінградзкі архітэктар Юры Васільевіч Вуйма. Ён жа распрацаваў сучасны генплян гораду, які ўлічваў самыя апошнія на той момант горадабудаўнічыя тэндэнцыі. Працоўны праект гораду выканаў аддзел ленінградзкага Ўсесаюзнага навукова-дасьледчага і праектна-пошукавага інстытуту энэргатэхніцы Міністэрства сярэдняга машынабудаваньня (УНДППІЭТ). Ю. В. Вуйма быў намінаваны на атрыманьне дзяржаўнай прэміі СССР за праект гораду. Аднак у сувязі з распадам СССР ня змог яе атрымаць (дадзеныя архіва УНДППІЭТ). У горадзе пабудавана 248 жылых дамоў. Пераважаюць пяці і дзевяціпавярховыя дамы віленскай, каўнаскай, клайпедзкай і обнінскай пляновак. Для службовых памяшканьняў і дзіцячых садоў будавалі аднапавярховыя і двухпавярховыя будынкі. На будаўніцтва АЭС і гораду з усяго СССР прыяжджалі адмыслоўцы высокай кваліфікацыі з розных сфэраў. Таксама будаўніцтвам займаліся часткі будаўнічых войскаў.

У 1998 годзе ў Вісагіні быў пабудаваны касьцёл.

Вакол гораду знаходзяцца сасновыя лясы і шматлікія азёры, якія зьяўляюцца часткай Браслаўскай сыстэмы азёраў.

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва гораду значна скарацілася з-за натуральнага зьмяншэньня ў апошнія 15 гадоў.

Этнічны склад насельніцтва

Вісагіня — адзіны горад у Летуве, дзе пераважаюць расейцы і расейскамоўныя. Расейская мова тут выконвае ролю лінгва франка. У нацыянальным складзе:

Thumb
Камень заснаваньня Вісагіні

Стаць

  • мужчыны — 14 035 (47,49%)
  • жанчыны — 15 519 (52,51%)

Рэлігійны склад насельніцтва

Thumb
Жылыя дамы
Thumb
Ігналінская атамная электрастанцыя

Выхадцы

  • Аліна Арлова — летувіская сьпявачка
  • Вячаслаў Шведаў — летувіскі бас-гітарыст

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads