Алі Абдула Салег
емэнскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алі́ Абдала́ Са́лег (па-арабску: علي عبد الله صالح; нарадзіўся 21 сакавіка 1942, Баіт-эль-Агмар, Емэнскае Мутавакілійскае каралеўства — 4 сьнежня 2017, Сана, Емэн) — емэнскі палітык, які служыў у якасьці першага прэзыдэнта Емэну пасьля емэнскага ўзьяднаньня з 22 траўня 1990 году па сваю адстаўку 25 лютага 2012 году, пасьля емэнскай рэвалюцыі.

Раней займаў пасаду прэзыдэнта Емэнскай Арабскай Рэспублікі, таксама вядомай як Паўночны Емэн, зь ліпеня 1978 году, пасьля забойства прэзыдэнта Агмада Гусэйна Ггашымі[3]. На працягу ягоных двух дзесяцігодзьдзяў ва ўладзе, ён быў абвінавачаны ў крадзяжы мільярдаў даляраў з найбяднейшай арабскай нацыі[4].
Салег у маладым узросьце ўступіў у войска і ў 1962—1968 гадох на баку рэспубліканцаў прымаў удзел у грамадзянскай вайне супраць раялістаў. У 1978 годзе стаў прэзыдэнтам Емэнскай Арабскай Рэспублікі. У 1994 годзе абараніў адзінства краіны, падавіўшы мяцеж сэпаратыстаў. Доўгі час лічыўся ўмераным прэзыдэнтам, пашыраў сувязі краіны з заходнімі дзяржавамі, асабліва са ЗША ў барацьбе з тэрарызмам. У 2011 годзе ў выніку «арабскай вясны», якая распаўсюдзілася па ўсім Емэне, прэзыдэнту стала больш складана трымаць уладу ў сваіх руках, пакуль у рэшце рэшт ён ня быў адхілены ад улады ў якасьці прэзыдэнта ў 2012 годзе.
У сьнежні 2017 году ён заявіў аб выхадзе з кааліцыі з хусітамі і перайшоў на бок сваіх былых ворагаў — Саудаўскай Арабіі і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў[5]. Зьяўляючыся абвінавачаным у здрадзе, Салег быў забіты снайпэрам-хусітам[6] [8] падчас перастрэлкі ў сталіцы Сане 4 сьнежня 2017 году[7].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads