Крадзеж

таемнае выкраданьне чужой маёмасьці From Wikipedia, the free encyclopedia

Крадзеж
Remove ads

Крадзе́ж[1][2] — таемнае выкраданьне чужой маёмасьці.

Хуткія факты Падкляса ад, Асноватворны дакумэнт ...

Адносіцца да злачынстваў супраць уласнасьці. Дадатковымі прыкметамі могуць служыць: паўторнасьць, учыненьне паводле папярэдняй змовы групай асобаў ці з пранікненьнем у жытло, памяшканьне або сховішча, з нанясеньнем істотнай шкоды цярпельцу. Да найбольш цяжкіх відаў адносяць учыненьне ў буйным памеры, арганізаванай групай або небясьпечным рэцэдывістам. Караецца папраўчай працай, штрафам або пазбаўленьнем волі, якое пры абцяжарвальных акалічнасьцях можа перасягаць 10 гадоў і прадугледжваць канфіскацыю маёмасьці[3].

Remove ads

Беларусь

Крымінальны кодэкс Беларусі 1999 году ў 205-м артыкуле прадугледжваў за крадзеж пакараньне ў выглядзе грамадзкіх ці папраўчых працаў на тэрмін да 2-х гадоў, а таксама штрафу ці арышту, абмежаваньня або пазбаўленьня волі на тэрмін да 3-х гадоў. За крадзеж, учынены паўторна, групай асобаў ці з пранікненьнем у жытло каралі штрафам, папраўчай працай да 2-х гадоў ці арыштам, абмежаваньнем або пазбаўленьнем волі да 4-х гадоў. За крадзеж у буйным памеры прадугледжвалася абмежаваньне волі ад 2-х да 5 гадоў або пазбаўленьне волі ад 2-х да 7 гадоў. Крадзеж, учынены арганізаванай групай або ў асабліва буйным памеры, прадугледжваў пазбаўленьне волі ад 3-х да 12 гадоў са штрафам. У Крымінальным кодэксе таксама існавалі асобныя артыкулы за крадзеж:

  • шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі (арт. 210);
  • шляхам мадыфікацыі кампутарнай інфармацыі (арт. 212);
  • пальнай зброі, боепрыпасаў або выбуховых рэчываў (арт. 294), як злачынства супраць грамадзкай бясьпекі;
  • радыяактыўных матэрыялаў (арт. 323), як злачынства супраць здароўя насельніцтва;
  • наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналягаў (арт. 327), як злачынства супраць здароўя насельніцтва;
  • дакумэнтаў, штампаў, пячатак і блянкаў (арт. 377), як злачынства супраць парадку кіраваньня;
  • асабістых дакумэнтаў (арт. 378), як злачынства супраць парадку кіраваньня[4].

Кодэкс Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэньнях 2021 году ў артыкуле 11.1 прадугледжваў штраф ад 2 да 30 базавых велічыняў (БВ), грамадзкую працу або адміністрацыйны арышт за дробны крадзеж маёмасьці і саму спробу такога крадзяжу на суму да 2-х БВ у фізычнай асобы і да 10 БВ — у юрыдычнай. Такі крадзеж мог учыняцца шляхам выкраданьня, махлярства, злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі, прысваеньня або растраты і шляхам выкарыстаньня кампутара[5].

На пачатак 2014 году ў турмах Беларусі знаходзілася 3809 асуджаных за крадзеж, што было найбольшым лікам асуджаных за пэўнае злачынства[6].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads