Амэрыкана (горад)
горад у Бразыліі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Амэрыка́на (па-партугальску: Americana) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле стану на 2020 году насельніцтва гораду складала каля 229 тысяч чалавек[3]. Места ёсьць часткай аглямэрацыі Кампінасу.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню месца сучаснага гораду было калянізавана партугальцамі ў канцы XVIII стагодзьдзя. Вядома, што ў рэгіёне існавала некалькі маёнткаў. У 1866 годзе сюды пачалі прыбываць мігранты з былых Канфэдэрацыйных Штатаў Амэрыкі, які зьбеглі з радзімы пасьля паразы ў Грамадзянскай вайне ў ЗША. Імпэратар Пэдру II быў прыхільнікам Поўдня падчас вайны і адкрыта заклікаў былых канфэдэратаў да міграцыі, прапаноўваючы дармовы транспарт, танную зямлю і просты шлях атрыманьня грамадзянства[4]. Першым пасяленцам стаў праўнік і былы сэнатар штату Алабама Ўільям Гатчынсан Норыс. Канфэдэраты працягнулі вырошчваць бавоўну з дапамогай працы рабоў, як яны гэта рабілі на радзіме. У 1875 годзе тут зьявілася чыгуначная станцыя. Першапачаткова месца мела назву Санта-Барбара, але пазьней было перайменавана ў Амэрыкана, як згадка аб паходжаньні першых жыхароў. З адменай рабства ў Бразыліі места пачало расьці праз італьянскую міграцыю.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads