Анадыр
горад у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ана́дыр — партовы горад на крайнім паўночным усходзе Расеі на беразе Анадырскага заліву Берынгава мора, адміністрацыйны цэнтар Чукоцкае аўтаномнае акругі.
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва гораду на 2010 год — 11 777 чалавек[1]. Заснаваны ў 1889 годзе. Мясцовыя чукоцкія жыхары называюць горад В’ен («уваход») ці Кагыргын («вусьце»).
Эканоміка
Найбуйнейшы аб’ект гарадзкой прамысловасьці — рыбны завод. У навакольлі гораду вядзецца здабыча золата і вуглю, знаходзіцца адна з найбуйнейшых у Расеі ветраных электрастанцыяў — Анадырская ВЭС. Традыцыйна важным заняткам насельніцтва зьяўляюцца аленегадоўля, рыбалоўства ды паляваньне.
Клімат
Клімат гораду субарктычны, марскі, суворы. Сярэдняя тэмпэратура ў студзені – −22 °C, у ліпені – +11 °C[2]. Цёплы перыяд году вельмі кароткі. З-за ўплыву мора зіма ў горадзе цяплейшая, а лета халаднейшае за кантынэнтальныя раёны Чукоткі.
Галерэя
- Анадырскі палац моладзі
- Крама ў Анадыры
- Від з Анадырскай бухты
Асобы, зьвязаныя з Анадырам
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads