Вадзім Дапкюнас
савецкі і беларускі тэатральны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вадзім Вячаслававіч Дапкюнас (20 сьнежня 1940, Анадыр на Чукотцы — 17 лістапада 2023, Менск) — беларускі тэатральны дзеяч і арганізатар тэатральнае справы.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сям’і служачых, якая напрыканцы 1930-х гадоў на партыйны заклік прыехала на асваеньне савецкай Поўначы. Пасьля вайны сям’я вярнулася ў Менск.
Скончыў тэхнічную вучэльню ў Менску (1960) і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасьцях «актор драматычнага тэатра і кіно» (1964) і «рэжысэр драмы» (1967). Пэдагог Менскага дома культуры прафтэхадукацыі (1961—1967), рэжысэр па народных тэатрах Беларускага рэспубліканскага дома народнай творчасьці (1967—1970).
З 1970 па 1972 год працаваў другім і неўзабаве першым сакратаром Фрунзенскага раённага камітэту ЛКСМБ г. Менску.
У 1972 годзе распачаў выкладчыцкую дзейнасьць: спачатку ў Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце імя Горкага, а з 1975 году — у Менскім інстытуце культуры.
Пасьля працы дырэктарам Беларускага тэатру юнага гледача (1978—1981) працягнуў выкладчыцкую дзейнасьць ў Менскім інстытуце культуры на катэдры рэжысуры.
У 1983 годзе запрошаны на працу ў Міністэрства культуры Беларусі, дзе працаваў рэдактарам рэпэртуарна-рэдакцыйнай калегіі і ва ўпраўленьні мастацтваў.
На працягу больш чым пяці гадоў (1996—2001) кіраваў аддзелам тэатраў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Адзін з ініцыятараў станаўленьня нацыянальнага тэатральнага фэстывальнага руху Беларусі[1].
З 2001 па 2007 год працаваў вядучым рэдактарам Канцэртнага аркестру Беларусі.
Працоўную і творчую дзейнасьць працягнуў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы кіраўніком літаратурна-драматургічнай часткі і памочнікам мастацкага кіраўніка тэатру (2007—2009).
Сябра прэзідыюму Саюзу тэатральных дзеячоў Беларусі (СТД). У 1970-я гады — кіраўнік сэкцыі народных тэатраў СТД.
Remove ads
Творчы і дасьледчыцкі шлях
Ажыцьцявіў першую пастаноўку п’есы вядомага расейскага драматурга А. Вампілава (камэдыя «Разьвітаньне ў чэрвені», Клайпедзкі драматычны тэатар, 1966) [2][3].
У шматлікіх публікацыях у газэтах «ЛіМ», «Культура», «Зьвязда», «Чырвоная зьмена», часопісе «Мастацтва» распрацоўваў праблемы ўзаемадзеяньня і ўзаемасувязі прафэсійнага і самадзейнага тэатра Беларусі.
Удзельнічаў у пастаноўцы шматлікіх спэктакляў у беларускіх драматычных і самадзейных тэатрах, масавых тэатралізаваных мерапрыемстваў. Здымаўся ў мастацкіх і тэлевізійных фільмах (сярод іх «Час-не-чакае» (1975), «Пагаварым, брат» (1978), «Дзяржаўная мяжа» (1982), сэрыял «Зьнікаючая натура» (2014) і інш.[4]).
Remove ads
Прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды
- Ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2000)
- Ляўрэат «Крыштальнай зоркі» Саюзу тэатральных дзеячоў Беларусі (2002)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads