Аналягавае тэлебачаньне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аналягавае тэлебачаньне — тэлевізійная сыстэма, якая выкарыстоўвае для прыйманьня, вываду і перадачы выяваў і гуку аналягавы электрычны сыгнал. Усе прыймальна-перадавальныя прылады далічбавай эпохі, уключаючы мэханічнае тэлебачаньне, выкарыстоўвалі аналягавыя сыгналы, якія можна перадаваць як па кабелю, так і па радыё. Аналягаве тэлебачаньне да сёньняшняга часу зьяўляецца дамінуючым на этэрных наземных каналах у шматлікіх краінах сьвету.
Remove ads
Спыненьне аналягавага вяшчаньня
Сёньня адбываецца пераход з аналягавага на лічбавае тэлебачаньне. Шматлікія краіны ў сувязі з пабудовай паўнавартасных лічбавых сетак ўжо спынілі або плянуюць у найбліжэйшай будучыні скончыць тэлевяшчаньне ў аналягавых стандартах. Галоўныя складанасьці гэтага пераходу:
- Працаёмкасьць, вялікія кошты і нерэнтабельнасьць пакрыцьця трансляцыйнымі сыстэмамі маланаселеных тэрыторыяў;
- Блытаніна з выбарам стандарту лічбавага вяшчаньня, дэзарыентуе як пастаўшчыкоў, так і пакупнікоў новых лічбавых тэлевізараў[1];
- Нізкая рэклямная даходнасьць лічбавага тэлевяшчаньня на пераходным этапе[2];
- Інэртнасьць насельніцтва, не жадаючага расставацца са старымі працаздольнымі тэлевізарамі і за свой кошт купляць лічбавыя прыстаўкі[3]. Прымусова пазбавіць тэлебачаньня вялікія масы грамадзян нельга, паколькі яно зьяўляецца органам апавяшчэньня ў надзвычайных сытуацыях і гэта можа выклікаць сацыяльны пратэст.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads