Андора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Княства Андора (па-каталёнску: Principat d’Andorra, па-француску: Principauté d’Andorre, па-гішпанску: Principado de Andorra) — малая, сухапутная краіна ў паўднёва-заходняй Эўропе, мяжуе з Францыяй і Гішпаніяй.
Remove ads
Гісторыя
Самыя раньнія археалягічныя знаходкі, якія сьведчаць аб існаваньні чалавека ў Андоры, датуюцца часам першага ледніковага пэрыяду. Керамічныя вырабы, ланцугі і іншыя прылады сьведчаць аб засяленьні рэгіёну яшчэ да пачатку бронзавага веку. Іншыя археалягічныя знаходкі — гэта каменныя гравюры каля Ардына (Ordino), пячорны жывапіс у Ла Рока дэ лес Брукс (La Roca de les Bruixes). Першыя згадкі пра насельнікаў далін ўпершыню зьявіліся ў тэксьце грэцкага гісторыка Палібіюса ў (2 стагодзьдзе да нашай эры). Палібіюс апісаў пераправу Ганібала праз Пірынэі і ў сувязі з гэтым гістарычным выпадкам нагадаў пра плямёны андазінаў.
У Сярэднявеччы жыхары Андоры змагаліся з маўрамі. За гэта Карл Вялікі дараваў ім правы гораду. Потым горад перайшоў ва ўласнасьць графа з Ургеля, а ў 1133 годзе перайшоў ва ўладаньне Ўргельскага біскупа. У ХІІ стагодзьдзі горад стаў цэнтрам спрэчак паміж біскупамі і францускімі графамі з Фоікс. У 1278 годзе канфлікт быў вырашаны і ўладарамі гораду сталі адначасова гішпанскі біскуп і францускі граф. У 1419 годзе жыхары гораду атрымалі права на ўласны парлямэнт, які называўся Тэрытарыяльная Рада (Consell de la Terra), які пазьней быў пераўтвораны ў Генэральную Раду (Consell General). У 1607 годзе францускі кароль Генрых ІV выдаў эдыкт, згодна зь якім яму перадаваліся правы на ўладаньне горадам ад графа Фоіцкага.
У 1812—1813 годзе напалеонаўская Францыя заняла Каталёнію, падзяліўшы яе на дэпартамэнты. У гэты пэрыяд Андора ўваходзіла ў склад аднаго з гэтых дэпартамэнтаў (départament de Sègre).
У 1933 годзе Францыя зноў заняла Андору. З 1936 да 1940 г.г. у Андоры знаходзіўся францускі гарнізон, з мэтай блякаваць наступствы гішпанскай грамадзянскай вайны. Пад час Другой Сусьветнай вайны Андора заставалася нэўтральнай, але толькі ў 1958 годзе падпісала мірную дамову з Германіяй пасьля Першай Сусьветнай вайны, зь якой яна заставалася фармальна ў стане вайны да гэтага часу.
Remove ads
Палітыка
Андора зьяўляецца канстытуцыйнай манархіяй. Функцыі кіраўніка дзяржавы выконвае адначасова: з боку Францыі (прэзыдэнт Францыі) і з боку Гішпаніі (біскуп гішпанскі). Заканадаўчая ўлада належыць Генэральнай Радзе, якая складаецца з 28 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца ва ўсеагульных выбарах.
Адміністрацыйны падзел

Тэрыторыя Андоры дзеліцца на 7 парокій:
- Андора ла Велья (Andorra la Vella),
- Канілья (Canillo),
- Ла Масана (La Massana),
- Ардзіна (Ordino),
- Сант Жулія дэ Лорыя (Sant Julià de Lòria),
- Энкамп (Encamp),
- Эскальдэс-Энгардані (Escaldes-Engordany).
Геаграфія
Андора знаходзіцца ў Пірэнэях, і зьяўляецца горнай краінай (большая частка краіны — гэта ўзвышшы і горы). Сярэдняя вышыня паверхні складае 1 996 м над узроўнем мора. Самай высокай кропкай Андоры зьяўляецца гара Пік Альт дэ ла Кома Пэдроса (2 946 м), а самай нізкай кропкай зьяўляецца рака Рыў Рунэр (840 м) на мяжы з Гішпаніяй. Клімат Андоры — міжземнаморскі. Самая даўгая рака — Валіра, якая зьяўляецца прытокам гішпанскай ракі Сэгрэ. У Андоры знаходзяцца радовішчы жалеза, медзі, волава.
Remove ads
Эканоміка
Да 1970-х г.г. Андора заставалася беднай, сельскагаспадарчай краінай. У наступныя гады, эканамічныя зьмены мадэрнізавалі будову эканомікі гэтай мінікраіны. Сюды перасялілася каля 30 тыс. мігрантаў, якія працуюць практычна ва ўсіх галінах актыўна разьвіваючайся эканомікі. Асаблівае разьвіцьцё атрымаў турызм і банкаўскі сэктар. 80% нацыянальнага прыбытку забясьпечвае турызм. Штогод сюды прыязджае 9 млн турыстаў. Дзякуючы мяккім фіскальным і мытным законам Андора стала папулярнай афшорнай зонай, у якой хутка разьвіваецца банкаўскі сэктар, а так сама хутка будуюцца штаб кватэры прамысловых кампаній.
Remove ads
Дэмаграфія
У 1970-х гадах колькасьць насельніцтва краіны ацэньвалася ў 22 тыс. чалавек, амаль усе зь якіх былі андорцамі. Хуткі эканамічны рост краіны, асабліва турыстычнага сэктару, выклікаў значны ўзрост мігрантаў, якія ў 2002 годзе склалі 62% насельніцтва (зь якіх 26 тыс. — гішпанцы, 7 тыс. — партугальцы, 4,3 тыс. — французы). Андорцы сталі нацыянальнай меншасьцю ва ўласнай краіне. Дзяржаўнай мовай зьяўляецца каталонская, але большасьць насельніцтва выкарыстоўвае гішпанскую і францускую. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва складае 150 чал. на км², але амаль усё насельніцтва жыве ў даліне ракі Энваліры, дзе знаходзіцца сталіца Андоры. Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца каталіцызм. Амаль усё насельніцтва займаецца абслугоўваньнем турыстаў, а так сама занятыя ў банкаўскім сэктары.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads