Анатоль Ліс

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Анатоль Ліс
Remove ads

Анато́ль Васі́левіч Ліс (нар. 1 сакавіка 1958, Раўкі, Мастоўскі раён, Гарадзенская вобласьць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму.

Хуткія факты Старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі, інжынэр-механік; Менскі інстытут паліталёгіі і сацыяльнага кіраваньня КПБ.

У 19901996 гадах працаваў намесьнікам старшыні калгасу «Кастрычнік» Гарадзенскага раёну. З 1996 па 2005 год узначальваў Наваградзкі райвыканкам. З 2005 да 2007 год — намесьнік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і судова-прававых пытаньнях. Да 2009 году быў старшынёй Мазырскага райвыканкаму, потым працаваў намесьнікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя.

У лютым 2013 году прызначаны памочнікам прэзыдэнта Беларусі — галоўным інспэктарам па Гомельскай вобласьці. З сакавіка 2014 году — намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі. 27 сьнежня 2014 году прызначаны старшынёй Берасьцейскага аблвыканкаму[1]. 22 студзеня 2015 году прызначаны сябрам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага скліканьня (па прэзыдэнцкай квоце)[2]. Працаваў старшынёй Берасьцейскага аблвыканкаму да 26 студзеня 2021 году.

10 лютага 2022 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Грузіі[3].

Быў дэпутатам палаты прадстаўнікоў III скліканьня.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads