Юры Шулейка

беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Юры Шулейка
Remove ads

Ю́ры Вітольдавіч Шуле́йка (нар. 31 сакавіка 1968, Казлоўшчына, Дзятлаўскі раён, Гарадзенская вобласьць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму (2021—2024), намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі з 2024.

Хуткія факты Старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў Магілёўскі тэхналягічны інстытут (1992) і Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2002).

З 1992 году працаваў майстрам па рамонце тэхналягічнага абсталяваньня і выканаўцам абавязкаў галоўнага энэргетыка на Гарадзенскім мясакамбінаце. У 1994 годзе заняў пасаду начальніка мяснога цэха сельгаспрадпрыемства «Абухова» Гарадзенскай вобласьці. У 1996 годзе — намесьнік дырэктара — начальніка перапрацоўчага комплексу Зэльвенскай цеплаэлектрасеткі.

У 1996—2005 гадах працаваў начальнікам аддзела мэханізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў Гарадзенскага мясакамбінату, пасьля на працягу двух гадоў узначальваў Лідзкі мясакамбінат. У 2007—2008 гадах — генэральны дырэктар прадпрыемства «Гарадзенскія мясамалочныя прадукты», у 2008—2012 гадах — генэральны дырэктар аб’яднаньня «Гроднамясамалпрам».

У 2012 годзе прызначаны першым намесьнікам старшыні Гарадзенскага гарвыканкама, у 2013 годзе — намесьнікам старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму.

12 траўня 2017 году прызначаны памочнікам прэзыдэнта Беларусі — інспэктарам па Гомельскай вобласьці[1].

26 студзеня 2021 году прызначаны старшынёй Берасьцейскага абласнога выканаўчага камітэту[2].

25 лютага 2022 году быў уключаны ў чорны сьпіс Эўразьвязу за расейскую агрэсію супраць Украіны[3]. У тым самым годзе трапіў пад санкцыі Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Украіны, Канады[4].

27 чэрвеня 2024 году прызначаны намесьнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь па пытаньнях аграрна-прамысловага комплексу[5].

Remove ads

Асабістае жыцьцё

Са сваёй будучай жонкай пазнаёміўся ў 21 год. Яго жонка — Людміла Шулейка, працуе намесьнікам генэральнага дырэктара Гарадзенскага мясакамбінату па ідэалёгіі і сацыяльных пытаньнях. У іх двое дзяцей: дачка Дыяна у 2020 годзе скончыла ўнівэрсытэт, працуе на мытні. Сын Максім працуе намесьнікам дырэктара страхавой кампаніі.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads