Анатоль Федарук

беларускі навуковец From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Федару́к[1] (1 красавіка 1939, в. Хабы, Берасьцейскі раён — 11 жніўня 2022[2]) — беларускі навуковец ў галіне геабатанікі, інтрадукцыі расьлін і садова-паркавага мастацтва. Доктар біялягічных навук (1991), прафэсар (1995).

Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут (1961). У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю[3]. 3 1970 году ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, з 1976 — у Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай АН (загадчык лябараторыі, намесьнік дырэктара), з 1992 году ў Беларускім пэдагагічным унівэрсытэце (загадчык катэдры).

Навуковая дзейнасьць

Навуковыя працы па інтрадукцыі і акліматызацыі расьлін, праблемах культурфітацэнозаў, папуляцый дрэвавых інтрадуцэнтаў, рэпрадукцыі кветкава-дэкаратыўных расьлін і садова-паркавага мастацтва.

Але найбольшую славу і вядомасьць яму прынесьлі працы па старажытных парках і сядзібах Беларусі, якія сталі клясычнымі ў сваёй галіне і без якіх не абыходзіцца ніводзін сур’ёзны гісторык ці экскурсавод. Галоўныя працы ў гэтай галіне: «Садово-парковое искусство Белоруссии» (1989), "Старинные усадьбы Минского края (2000); "Старинные усадьбы Берестейщины (2006).

Remove ads

Выбраная бібліяграфія

  • Интродуцированные деревья и кустарники западной части Белоруссии / А. Т. Федорук; Пад рэд. Івана Юркевича. — Мн., БГУ, 1972. — 192 с.
  • Ботаническая география. Полевая практика. — Мн., БГУ, 1976. — 224 с.
  • Древесные растения садов и парков Белоруссии. — Мн.: Наука и техника, 1980. — 208 с.
  • Жыццёвыя формы раслін: вуч. дап. па экалогіі. — Мн., 1996. — 63 с.
  • Старинные парки Белоруссии: Инвентаризация, стилевые особенности, сохранение и функциональное использование. — Мн.: Полымя, 1985. — 95 с.
  • Садово-парковое искусство Белоруссии. — Мн.: Ураджай, 1989. — 247 с.
  • Старинные усадьбы Минского края. — Мн.: Полифакт. — Лекция, 2000. — 416 с.
  • Старинные усадьбы Берестейщины. — Мн.: БелЭн, 2006. — 2-е изд. — 576 с.
  • Экология: учебное пособие. — Мн.: Выш. шк., 2010. — 426 с.

Узнагароды

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads