Анатоль Ярмоленка
Народны артыст Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анато́ль Іва́навіч Ярмо́ленка (нарадзіўся 15 лістапада 1947, Казятын, Віньніцкая вобласьць, УССР) — беларускі сьпявак (лірычны тэнар), мастацкі кіраўнік гурту «Сябры».
Remove ads
Біяграфія
У 1969—1971 гадах выступаў у складзе ВІА «Сувенир» (разам з Аляксандрам Градзкім і Аляксандрам Буйновым). У 1971—1973 у складзе ВІА «Песни над Сожем». Ад 1974 мастацкі кіраўнік гурту «Сябры». У 1976 скончыў Гомельскую музычную вучэльню. Валодае багатым на тэмбральныя афарбоўкі голасам. Для ягонага выкананьня характэрныя яркая індывідуальнасьць, сцэнічная прывабнасьць. Першым выканаў песьні шматлікіх папулярных беларускіх і расейскіх кампазытараў (Яўгена Глебава, Ігара Лучанка, Мікалая Сацуры, Эдуарда Ханка). Ад 1990 жыве ў Менску.
У 1984 узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамолу БССР. Ад 1985 заслужаны артыст БССР. У 2000 менаваны Заслужаным дзеячом мастацтваў Рэспублікі Крым. Народны артыст Беларусі ад 2003. Узнагароджаны ордэнам Францішка Скарыны.
Жанаты, мае двух дзяцей — музыкаў Сьвятаслава й Вольгу — і ўнука Анатоля — школьніка, які вядомы таксама пад сцэнічным псэўданімам DJ Anatol'.
Remove ads
Літаратура
- . — Мн.: .
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads