Віньніцкая вобласьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ньніцкая во́бласьць (па-ўкраінску: Вінницька область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 26 513 км². Насельніцтва — 1763,94 тыс. чалавек (2005). Адміністрацыйны цэнтар — места Віньніца.
Remove ads
Remove ads
Геаграфічныя зьвесткі
Месцазнаходжаньне
Разьмешчаная ў цэнтры Ўкраіны.
На захадзе мяжуе з Чарнавіцкай ды Хмяльніцкай, на поўначы з Жытомірскай, на ўсходзе з Кіеўскай, Кіраваградзкай ды Чаркаскай, на поўдні з Адэскай абласьцямі Ўкраіны ды з Малдовай.
Клімат
Вобласьць ляжыць у межах зоны лесастэпу. Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +19 °C, студзеня –6 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 520—590 мм.
Рэльеф
Большая частка тэрыторыі вобласьці разьмешчаная ў межах Падольскага і Прыдняпроўскага ўзвышшаў. Паверхня — хвалістая раўніна, якая ўздымаецца на паўночны захад і паніжаецца на поўдзень і паўднёвы ўсход. Асабліва сільна падзеленая яе паўднёва-заходняя частка вузкімі далінамі мэрыдыянальных левых прытокаў Днястра.
Глебы ў паўночна-ўсходняй частцы вобласьці — чарназёмныя, у цэнтральнай — шэрыя ды сьветла-шэрыя, на паўднёвым усходзе ды ў прыднястроўскіх раёнах — чаргаваньне моцных чарназёмаў з ападзоленымі глебамі.
Карысныя выкапні
Вобласьць багатая няруднымі карыснымі выкапнямі. Гаспадарчае значэньне маюць радовішчы каалінаў і будаўнічага каменьня. На тэрыторыі вобласьці выяўлена каля 50 радовішчаў гранітаў, гнэйсаў, пяскавікоў. Таксама ёсьць радовішча фасфарытаў, крэйды, гіпсу, глінаў, пяску. Паліўныя рэсурсы вобласьці абмежаваныя і прадстаўленыя торфам ды бурым вуглём. Гэтыя рэсурсы маюць мясцовае значэньне.
На тэрыторыі вобласьці адкрытыя крыніцы мінэральных водаў.
Водныя аб’екты
Па тэрыторыі вобласьці цякуць 204 ракі. Рэкі вобласьці належаць да басэйну Паўднёвага Буга: правыя прытокі — Згар, Роў, Сельніца, Дохна, левыя — Сьнівода, Дзясна, Соб, Удыч. Па паўднёва-заходняй мяжы цячэ Днестар.
Remove ads
Гісторыя
На тэрыторыі, якую займае сучасная вобласьць, чалавек сяліўся яшчэ са страдаўніх часоў. Археолягі знайшлі тут прылады працы эпохі нэаліту, пахаваньні бронзавага веку, раньнеславянскія паселішчы, якія адносяцца да чарняхоўскай культуры; пазьней тут жылі плямёны, што ўваходзілі да складу г. зв. Кіеўскай Русі, Галіцка — Валынскага княства.
У 1240 року пад ударамі ордаў Батыя капітуляваў Кіеў, татарскія заваёўнікі рухаліся на захад і хутка ўварваліся ў Падольле — так з тых часоў стала называцца Панізьзе.
У 1362 року Вялікі князь літоўскі Альгерд, сабраўшы значнае войска, разьбіў у бітве на рацэ Сінюсе орды братоў Кутлубуга, Хачыбэя й Дмітра. Як зазначана ў летапісе, «з таго часу з Падольля выгнаная ўлада татарская». Атрыманыя землі Альгерд раздаў сваім пляменьнікам Фёдару, Юрыю, Аляксандру й Канстантыну Карыятавічам, якія працягвалі ў сваёй дзейнасьці дзяржаўныя традыцыі Русі. Уздоўж межаў Дзікага поля браты збудавалі замкі для абароны ад набегаў непакойлівых паўднёвых суседзяў. Гэтыя замкі і зьявіліся асновай для паўстаньня такіх местаў, як Віньніца (1363), Чарлёны град, Брацлаў і іншыя.
Паводле Люблінскай вуніі 1569 року Брацлаўшчына перайшла пад уладу Рэчы Паспалітай і была ператвораная ў Брацлаўскае ваяводзтва.
Паводле другога падзелу 1793 року Падольле і Брацлаўчына адыйшлі да Расеі і ўтварылі Падольскую губэрнію. Пасьля гэтага Віньніца стала губэрнскім местам.
Віньніцкая вобласьць была ўтвораная 27 лютага 1932 року ў межах УССР.
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Вобласьць налічвае 27 адміністрацыйных раёнаў, 18 местаў, зь якіх 6 — абласнога значэньня, 29 мястэчак, 1330 вёсак.
Месты
Абласнога значэньня
Раённага значэньня
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads