Андгра-Прадэш
індыйскі штат From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
А́ндгра-Прадэ́ш (па-ангельску: Andhra Pradesh, тэлугу: ఆంధ్ర ప్రదేశ్) — штат на паўднёвым усходзе Індыі. Мяжуе са штатамі Арыса на паўночным усходзе, Тамілнад на поўдні і Карнатака на захадзе, абмываецца Бэнгальскім залівам на ўсходзе. Адміністрацыйны цэнтар — Гайдэрабад. Як і большасьць штатаў Індыі, утвораны ў 1950—1970-х гг. пры падзеле былых правінцыяў Брытанскай Індыі ў межах кампаніі па рэарганізацыі штатаў, мэтаю якой было стварэньне новых штатаў або зьмена межаў старых на моўнай прыкмеце. Асноўнае насельніцтва штату — народ тэлугу, які размаўляе на аднайменнай мове.
2 чэрвеня 2014 году паўночны захад штату вылучаны ў якасьці асобнага штату, стаўшы 29-м штатам Індыі пад назваю Тэлангана (літ. «зямля тэлугу»). У склад новаўтворанага штату трапіў у тым ліку адміністрацыйны цэнтар Андгра-Прадэш места Гайдэрабад, аднак гэты горад выконвацьме функцыю адміністрацыйнага цэнтру адразу абодвух штатаў у часы пераходнага пэрыяду. Па вылучэньні новага штату Андгра-Прадэш страціў мяжу са штатамі Магараштра й Чгатысгарг.
- Андгра-Прадэш да 2 чэрвеня 2014 году. Белым — штат Тэлангана, вылучаны з Андгра-Прадэш 2 чэрвеня.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
![]() |
Гэта — накід артыкула па геаграфіі Індыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads