Магараштра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Магараштра
Remove ads

Магара́штра (па-ангельску: Maharashtra, маратгі. महाराष्ट्र) — штат на паўднёвым захадзе Індыі, мяжуе са штатамі Гуджарат на паўночным захадзе, Мадг’я-Прадэш на поўначы, Чгатысгарг на ўсходзе, Андгра-Прадэш на паўднёвым усходзе, Карнатака на поўдні, Гоа на паўднёвым захадзе і з хаўруснай тэрыторыяй Дадра і Нагаргавэлі на паўночным захадзе. На захадзе абмываецца Арабскім морам. Займае трэцяе месца сярод штатаў па плошчы (307 713 км²) і другое па насельніцтве (97 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Мумбаі.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Утвораны ў 1950—1970-х гадах у рамках кампаніі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (г. зв. рэарганізацыя штатаў) у Індыі, паводле якой старыя штаты, заснаваныя на межах правінцыяў Брытанскай Індыі былі скасаваныя, а іх тэрыторыі былі падзеленыя між новымі штатамі, заснаванымі на моўнай прыкмеце. Асноўнае насельніцтва штату — індаарыйскі народ маратгі, які размаўляе на аднайменнай мове, што мае афіцыйны статус у штаце. Таксама пражываюць прадстаўнікі блізкага маратгі народу канкані, а таксама дробныя групы дравідыйскіх народаў.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads