Анджэй Сьнядэцкі

польскі хімік, лекар, філёзаф і асьветнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Анджэй Сьнядэцкі
Remove ads

Анджэй (Енджэй) Сьнядэцкі (па-польску: Jędrzej Śniadecki; 30 лістапада 1768, мяст. Жнін, Гнезьненскае ваяводзтва, Рэч Паспалітая — 11 траўня 1838, Гароднікі) — польскі хімік, лекар, філёзаф і асьветнік. Брат Яна Сьнядэцкага.

Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 30 кастрычніка 1768 году ў мястэчку Жнін Гнезьненскага ваяводзтва (цяпер горад у Куяўска-Паморскім ваяводзтве Польшчы).

Вывучаў мэдыцыну ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве. Удасканальваў веды ў Павіі, Вене, Эдынбургу. У Эдынбургскім унівэрсытэце, навучаючыся ў прафэсара Джозэфа Блэка (1728—1799), зацікавіўся хіміяй.

У 1797—1822 гадах — прафэсар хіміі, у 1826—1832 гадах — мэдыцыны ў Віленскім унівэрсытэце, з 1832 году — прафэсар Мэдыка-хірургічнай акадэміі ў Вільні.

У галоўнай працы «Тэорыя арганічных істот» («Teoria jestestw organicznych», т. 1—2, 1804—11) разьвіў ідэю эпігэнэзу. Прапагандаваў прынцыпы сацыяльнай гігіены. Аўтар першага падручніка хіміі на польскай мове «Пачаткі хіміі» («Początki chemii») (1800).

У 1805—1806 гадах рэдагаваў часопіс «Дзёньнік Віленскі» («Dzennik Wileński»), у 1816—1822 гадах — «Wiadomości Brukowe».

Памёр 11 траўня 1838 году. Пахаваны ў вёсцы Гароднікі (Ашмянскі раён Гарадзенскай вобласьці).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads