Андрэй Бэнэдыкт Клангевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Бэнэдыкт Клангевіч
Remove ads

Андрэй Бэнэдыкт Клангевіч[1] (па-польску: Andrzej Benedykt Kłangiewicz; 1 студзеня 1767  — 27 сьнежня 1841) — рымска-каталіцкі дзяяч. Адміністратар Віленскае дыяцэзіі (ад 1828), біскуп-суфраган берасьцейскі (18301840), біскуп віленскі (ад 14 сьнежня 1840). Доктар тэалёгіі (1815).

Партрэты А. Б. Клангевіча
Thumb
Невядомы мастак, XIX ст.
Thumb
Невядомы мастак, XIX ст.

Біяграфія

У 17891797 навучаўся ў Кроскім калегіюме, потым працягваў адукацыю ў Віленскім унівэрсытэце. Ад 1801 — у Віленскай духоўнай сэмінарыі. Сьвятар ад 1802.

У 18021808 займаў розныя пасады ў Віленскай кансысторыі. Ад 1808 у Віленскай духоўнай сэмінарыі сьвятар, у 18101816 рэгент. У гэты час Сэмінарыя супрацьстаяла палітыцы маскалізацыі, якую праводзілі ўлады Расейскай імпэрыі.

У 18151828 выкладаў у Віленскім унівэрсытэце. Некаторы час быў старшынём камітэту цэнзуры.

Будучы адміністратарам Віленскай дыяцэзіі клапаціўся пра дысцыпліну, апекваўся друкаваньнем кнігаў.

У часе вызвольнага паўстаньня (18301831) быў адміністратарам Віленскае дыяцэзіі. Па разьні насельніцтва Ашмянаў, учыненай расейскімі войскамі, напісаў да імпэратара ліст з пратэстам, за што яго выслалі на 14 месяцаў у глыб Расеі[2].

Вярнуўся ў Вільню ў 1832.

Папярэднік
Геранім Страйноўскі
Біскупы віленскія
18401841
Наступнік
Вацлаў Жылінскі
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads