Вацлаў Жылінскі
каталіцкі біскуп From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ва́цлаў Жылі́нскі (1 сакавіка 1803, Віленская губэрня — 23 красавіка 1863, Санкт-Пецярбург) — рымска-каталіцкі дзяяч. Біскуп віленскі (ад 1848), арцыбіскуп магілёўскі (ад 1856), мітрапаліт.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Жылінскіх.
Скончыў Віленскую духоўную акадэмію, пасьвечаны ў сьвятары ў 1826, быў дэканам Менскае катэдры; ад 1827 — рэгент і прафэсар Менскае духоўнае сэмінарыі й пробашч у Івянцы. Канонік менскае капітулы ад 11 красавіка 1829.
10 чэрвеня 1829 выехаў у Пецярбург у якасьці асэсара Рымска-каталіцкае духоўнае калегіі.
Ад 1832 — прэлат віленскае капітулы, ад лістапада 1846 — адміністратар Віленскае дыяцэзіі, ад 3 ліпеня 1848 — біскуп віленскі (кансэкраваны 17 сьнежня 1848 у касьцёле сьв. Кацярыны ў Пецярбургу).
У верасьні 1856 папа Піюс IX пагадзіўся з пажаданьнем Аляксандра ІІ прызначыць В. Жылінскага арцыбіскупам Магілёўскім, і 9 сьнежня 1856 ён атрымаў палій арцыбіскупа.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads