Андрэй Бітаў
расейскі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Рыгоравіч Бітаў (27 траўня 1937, Ленінград — 3 сьнежня 2018, Масква) — расейскі літаратар. Лічыцца адным з пачынальнікаў постмадэрнізму ў расейскай літаратуры. Ганаровы сябра Расейскай акадэміі мастацтваў[8]. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР. У 1988 годзе быў адным з стваральнікаў расейскага ПЭН-клюбу, а з 1991-га быў яго прэзыдэнтам.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Бацька — архітэктар. Маці — юрыст. Брат Алег — вядомы савецкі журналіст-міжнароднік і перакладчык. Са словаў самога — па нацыянальнасьці чаркес у пятым пакаленьні[9]. Пісаць пачаў у 1956 годзе.
У 1954 годзе скончыў сярэднюю школу № 213 (якая тады знаходзілася на набярэжнай Фантанкі) — першую ў Ленінградзе школу з выкладаньнем шэрагу прадметаў на ангельскай мове.
У 1957 годзе паступіў у Ленінградзкі горны інстытут, дзе ўдзельнічаў у працы літаб’яднаньня пад кіраўніцтвам Глеба Сямёнава. У 1957—1958 гг. служыў у будаўнічым батальёне на Поўначы. У 1958 годзе аднавіўся ў інстытуце, скончыў геолягаразьведачны факультэт у 1962 годзе.
Пісаў вершы. Пераймаючы Віктара Галяўкіна, пачаў пісаць кароткія абсурдысцкія апавяданьні, упершыню апублікаваныя ў 1990-х гг. Часта ў інтэрвію называў сябе непрафэсійным пісьменьнікам.
З 1960 па 1978 г. выйшлі ў друк каля дзесяці кніг прозы. З 1965 году сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР.
Найбольш вядомым яго раманам стаў «Пушкінскі дом», упершыню апублікаваны ў 1978 годзе ў ЗША. У 1979 годзе быў адным са стваральнікаў бесцэнзурнага альманаху «Метропаль». Яго забаранялі друкаваць аж да 1986 году.
Перабудова адкрыла новыя магчымасьці. Замежжа, лекцыі, сымпозіюмы, грамадзкая, у тым ліку праваабарончая, дзейнасьць. У 1988 годзе ўдзельнічаў у стварэньні расейскага ПЭН-Клюбу, з 1991 году — яго прэзыдэнт. У 1991 годзе быў адным са стваральнікаў нефармальнага аб’яднаньня «БаГаЖъ» (Бітаў, Ахмадуліна, Аляшкоўскі, Жванецкі). Выкладаў у Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага[10].
У сакавіку 2014 году разам з шэрагам іншых дзеячаў культуры і навукі Расеі выказаў нязгоду зь дзеяньнямі расейскай улады ў Крыме[11]. Сваю пазыцыю ён выказаў у адкрытым лісьце, надрукаваным у «Новой газете»[12].
Ляўрэат многіх расейскіх літаратурных прэміяў, таксама быў адзначаны прэміямі ў Армэніі, Нямеччыне і Францыі.
Remove ads
Творчасьць
- «Пушкінскі дом»
- «Абгрунтаваная рэальнасьць»
- «Выкладчык сымэтрыі»
- «Урокі Армэніі»
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads