Андрэй Дзенісюк

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэ́й Дзенісю́к (нар. 26 сакавіка 2005 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Менску».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец футбольнай акадэміі салігорскага «Шахцёра». У сакавіку 2023 году далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра» згодна з арэндным пагадненьнем. Дэбютаваў у клюбе 2 красавіка ў матчы супраць койданаўскага «Арсэналу», зьявіўшыся ў пачатковым складзе. У наступым матчы, які ладзіўся 8 красавіка супраць гомельскага «Лякаматыва», адзначыўся голам. Цягам сэзону быў адным з ключавых футбалістаў каманды, зарабіўшы на свой рахунак 5 галоў і 6 асыстэнцкіх пунктаў. Клюб, аднак, выступіў няўдала, бо фінішаваў на перадапошнім месцы. Па сэзоне вярнуўся ў Салігорск, дзе пачаў рыхтавацца з асноўнай камандай да новага сэзону[3]. Дзенісюк запачаткаваў кар’еру ў кашулі салігорскага клюбу 3 сакавіка 2024 году ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», зьявіўшыся на пляцоўцы ў другім тайме[4]. Дэбют у Найвышэйшай лізе прыпаў на 17 сакавіка ў матчы супраць «Віцебску». У сакавіку 2025 году ўзмоцніў шыхты сталічнага «Менску»[5].

Міжнародная

У лютым 2022 году футбаліст атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 17 гадоў) дзеля ўдзелу ў Кубку Разьвіцьця. Дэбютаваў за зборную 6 лютага 2022 году ў матчы супраць зборнай Узбэкістану. Паводле вынікаў турніру футбаліст разам з дружынай здабыў бронзавыя мэдалі[6].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads